По́лыскбляск’ (Сл. ПЗБ), по́лоск ’тс’ (Клім.). З польск. połysk ’тс’ (Мацкевіч і інш.; Сл. ПЗБ, 4, 45), што ўзыходзіць да прасл. *lъskati/*lyskati, суадносіцца з *lъskъбляск’ > бел. лоск (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

серабры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ро́ны; незак., што.

Пакрываць тонкім слоем серабра; надаваць чаму-н. серабрысты колер, бляск.

С. відэльцы.

Месяц серабрыў хвалі.

|| зак. вы́серабрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны і пасерабры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; пасярэ́браны.

|| наз. серабрэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

странцыяні́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Бясколерны ці з зеленаватым, жаўтаватым, шараватым адценнем мінерал, які мае шкляны бляск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антрацы́т, ‑у, М ‑цыце, м.

Від каменнага вугалю, які мае чорны колер, яркі бляск і вызначаецца вялікай цеплатворнасцю.

[Ад грэч. antrax — вугаль.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Луны́бляск, глянец, мігаценне’ (в.-дзв., Нар. сл.). Да луна́1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лоск м., прям., перен. гля́нец, род. гля́нцу м.; (блеск) бляск, род. бля́ску м.; бліску́часць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Налашчы́ць ’адбяліць (пражу)’ (Мат. Гом.), налосціцца ’наглянцавацца, зашмальцавацца’ (ТС). Да лоскбляск, глянец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бля́скат, ‑у, М ‑каце, м.

Разм. Тое, што і бляск (у 1 знач.). Абаўецца навокал зямля Да бляскату ў яркую зелень. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяме́нтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыяменту, уласцівы яму (у 1 знач.). Дыяментавы бляск. // Зроблены з дыяменту, упрыгожаны дыяментам. Дыяментавы пярсцёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аге́ньчык, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. агонь.

2. -а. Святло ад чаго-н. у выглядзе кропкі, плямкі святла.

А. папяросы.

Вёска заснула: ні аднаго агеньчыка.

3. -у, перан. Захапленне, запал (разм.).

Танцор з агеньчыкам.

4. перан. Бляск вачэй (адлюстраванне ўнутранага стану каго-н.).

У яе вачах — смяшлівыя агеньчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)