блазнюкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які любіць блазнаваць; блазан (у 2 знач.). Не так ужо заўсёды і смешна бывала, што ён гаворыць ці вычварае, гэты няўрымслівы, блазнюкаваты дзяцюк. Брыль.

2. Уласцівы блазнюку (у 2 знач.); поўны блазенства. Потым, спаткаўшыся з яго [Карніцкага] нейкім блазнюкаватым позіркам вачэй, [дзяжурны] усхапіўся з-за стала, залямантаваў на ўвесь пакой. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выдвара́ць ’вытураць, высяляць’ (БРС, КТС); ’перабіраць, капрызіць’ (БРС), выджвара́тисяблазнаваць, крыўляцца’ (Бес.). Рус. выдворя́ть ’выганяць, высяляць’, рус. дыял. выдворя́ться ’крыўляцца, капрызіць; хваліцца’, укр. видвара́ць ’выганяць, высяляць’. Ад двор. Значэнні ’крыўляцца, капрызіць’ з’яўляюцца, відавочна, калькай польск. dworować ’служыць’; ’кпіць’; параўн. чэш. dvořiť si ’ганарыцца чым-небудзь’, dvořský ’дасціпны, цікавы, забаўны (чалавек)’. У польск. і чэш. мовах яны ўстанавіліся па ўзору ням. Hof machen, hofieren, франц. faire la cour (Брукнер, 105; Махэк₂, 136 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сваволіць, свавольнічаць, гарэзаваць, блазнаваць; дурэць (разм.); бязуліць, байбусаваць (абл.) □ вытвараць штукі, выкідваць штукі, хадзіць на галаве, займацца дурыкамі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)