Ра́цыя ’падстава, сэнс, аснова, слушнасць’ (ТСБМ, Нас., ТС), ’прычына, прэтэнзія’ (Нас., Шат.), ра́ца ў выразе без дай рацы ’без прычыны, адвольна’ (Шат.), ст.-бел. рация ’аргумент, довад’ (Ст.-бел. лексікон). Праз польск. racja ’тс’, што з лац. ratiō ’разлічаная пазіцыя; доказ, довад, меркаванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 192).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раскуда́хтацца, ‑хчуся, ‑хчашся, ‑хчацца; зак.
1. Пачаць кудахтаць моцна і доўга (пра курэй).
2. перан. Разм. Раскрычацца без толку, без прычыны. [Нічыпар:] — Толькі ж не я збег ад цябе, а ты. Дык чаго ты раскудахталася годы? Асіпенка. — Раскудахталіся! — раптам раззлаваўся Хамутоўскі. — У ступі ды ўступі. Сам ведаю, што рабіць. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыумфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак.
Разм.
1. над кім-чым і без дап. Атрымліваць перамогу, браць верх. Над краем шыбеніц, астрогаў Трыумфаваў каронны кат. Купала.
2. без дап. Радавацца, весяліцца з прычыны перамогі над кім‑н., з поваду поспеху ў чым‑н. Станіслаў трыумфаваў, смакуючы наперад выйгрыш закладу. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Немала́ду (німала́ду) ’невядома’ (Янк. 1), ’без прычыны, немаведама за што’ (Некр.), немаладу́ ’невядома; вельмі многа’ (саліг., гл. Мат-лы науч.-теор. конф. Мин. пед. ин-та. Мн., 1966, 9). Са спалучэння няма́ ла́ду, гл. лад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жыгу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Разм. Пякучая крапіва з дробным лісцем. Расло ў мяне вялікае замілаванне да прыроды. Нават крапіву, нават жыгучку, якой, даводзілася, частавалі мяне.. за некаторыя грахі дзяцінства, забаранялася збіваць без дай прычыны пугаю. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недарма́, прысл.
1. Не без падставы, не без прычыны. Гарматныя стрэлы пачуліся спачатку не з захаду, адкуль наступаў вораг, а з паўночнага ўсходу, з пушчы... Камандзір недарма прадчуваў небяспеку. Брыль.
2. Не дарэмна. — Прадзеш, мая дачушка? — лагодна, з матчынай любасцю звярнулася .. [маці] да Алесі.. Алеся ўсміхнулася матцы, — яна ўжо ў хаце недарма есць бацькаў хлеб. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бурку́н, ‑а, м.
Разм. Бурклівы чалавек. Чаго граха таіць, трапляюцца яшчэ ў нас дзе-нідзе людзі, якія любяць марна балбатаць, аматары без усякай дай-прычыны ўступаць у спрэчкі, гэтакія буркуны, што ўсім незадаволены, усё бачаць у самым змрочным святле. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́кса, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм.
1. Той, хто часта плача без уважлівай прычыны. — Эх, плакса... Ты, відаць, толькі да слёз і здатная. М. Ткачоў.
2. Той, хто любіць скардзіцца, наракаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́мза, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (аю), ж.
Разм. Той (тая), хто многа, без дастатковай прычыны плача; плакса. У дзяўчынкі на вачах нагарнуліся слёзы, але яна не плакала, бо не была румзай. Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пустадэ́ліна ’пусты, недалёкі чалавек, пустамалот’: пірьстань тьбаліць, пустадэліна (міёр., Нар. словатв.). Зыходны дзеяслоў *пустадэліць ад пусты (гл.) і *дэліць няяснага паходжання, магчыма, экспрэсіўны варыянт ад дыял. дзелаць, дзела, параўн. рус. дыял. пустым делом ’хутка’, с пустого діла ’з-за дробязей, без прычыны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)