бе́дность в разн. знач. бе́днасць, -ці ж., мн. нет, бядно́та, -ты ж., мн. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малосостоя́тельность

1. бе́днасць, -ці ж., малы́ даста́так;

2. мала́я грунто́ўнасць, мала́я ўгрунтава́насць; мала́я перакана́ўчасць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недахва́т, ‑у, М ‑ваце, м.

Разм.

1. Адсутнасць дастатковай колькасці каго‑, чаго‑н. Калі вахман і баўэр набілі аскому высокай палітыкай, пайшла звычайная сялянская гутарка пра добрае лета, пра касавіцу, пра недахват мужчынскіх рук... Брыль. Бяскорміца, недахват сена.. прымусілі нас да таго, што за ношку саломы мы павінны былі адрабляць сваім кулакам. Нікановіч.

2. Адсутнасць дастатковых сродкаў на пражыццё, недахоп самага неабходнага; беднасць, нястача. Ведала Ніна, што бойкі, сваркі гэтыя ўсё ад таго, што недахват ва ўсім у хаце, беднасць. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гале́ча, ‑ы, ж.

Адсутнасць сродкаў для жыцця; крайняя беднасць. Голад, галеча, непасільная праца на кулацкім полі ад цямна да цямна — хіба не аб гэтым пісалі паэты-класікі? Бярозкін. Над краем колішняй бядота і галечы Жыццё, як сонца, не спыняе рух. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усяля́к, прысл.

Разм.

1. Па-рознаму, неаднолькава. Усяляк паміж жонкаю і мужам бывае. Бядуля.

2. Усімі спосабамі, усяк. Валя бачыла, што маці стараецца ўсяляк адгарадзіць яе ад бурлівых падзей. Сіняўскі. [Марыя] кахала.. [Аляксея]. Кахала і ўсяляк старалася ўтаіць ад каханага сваю беднасць. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гало́та, ‑ы, ДМ ‑лоце, ж.

Разм.

1. зб. Беднякі, бедната. Сярод настаўніцкай галоты самым багатым быў Нічыпар Янкавец. Колас.

2. Беднасць, галеча. [Тамаш:] Пражыў век — дабра не бачыў .. Бо галота страшная, бядота несусветная. Часам і кавалка хлеба ў хаце не было. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гале́тнік ’бядняк’ (БРС, Касп., Нас.). Ад прыметніка *golъ ’голы; бедны’ ў слав. мовах утвараецца шмат назоўнікаў з рознымі суфіксамі, у тым ліку з суф. *‑eta (паралельная фармацыя, быццам з апафоніяй, да ‑ota). Адсюль шырока вядомае слав. *golota і менш пашыранае *goleta. Гэта апошняе мы знаходзім, напр., у бел. галіта́беднасць’ (у Нас. голита́) < *gol‑eta. Адсюль пры дапамозе суф. ‑нік утворана гале́тнік (або з суфіксам ‑ік ад прыметніка *gol‑et‑ьnъ). Суфікс *‑eta з элементам ‑j‑ (*‑et‑ja) дае пачатак новаму фарманту — *‑eč‑a (усх.-слав.). Параўн. бел. гале́чабеднасць’ (Касп.), укр. голе́ча ’галота, беднякі’ (у рус. мове голе́ча мае больш абстрактнае значэнне ’галалёдзіца’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

беднота́

1. собир. бедната́, -ты́ ж.;

2. (бедность) бе́днасць, -ці ж., мн. нет, бедната́, -ты́ ж., мн. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бедната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

1. зб. Бедныя людзі, беднякі. [Вераб’ёў:] — Калі бедната прагне .. [зямлі], то даць трэба. Дуброўскі. // Беднае сялянства, якое эксплуатавалі кулакі. [Лаўрыновіч:] — Бедната ў калгасе — гэта тое ядро, на якое партыя апіраецца ў калгасным будаўніцтве. Лобан.

2. Тое, што і беднасць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жабра́цтва, ‑а, н.

1. Занятак жабрака; жабраванне. Жабрацтва і папрашайніцтва — спадчына цяжкага мінулага. «Звязда».

2. Жабрацкае становішча; вялікая беднасць. Незлічоныя падаткі ў даход царскай і мясцовай казны даводзяць .. [селяніна] да жабрацтва. Лушчыцкі.

3. зб. Жабракі. Густа жабрацтва па сёлах паслося, Плесня, сухоты цвілі ў сутарэннях. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)