Марлог ’логава звера’ (барыс., Шатал.), зах.-рус., валаг., уладз. мерлог ’тс’ і інш. Да мярло1 і барлог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Награ́ны, найгра́ны ’аплоднены (пра яйцо)’ (мін., слонім., Жыв. сл.; барыс., чэрв., Сл. ПЗБ; ТС). Да ігра́ць ’спарвацца (аб птушках)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэцаць ’мацаць’ (барыс., Сл. ПЗБ), мацнуць ’намацаць’ (Жд. 1). Да мацаць (гл.). Аб мене э > а гл. Карскі, 1, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плы́ўны ’пакаты (страха)’ (барыс., Сл. ПЗБ). Рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суф. *‑ьд‑ ад плы(ў)сці (гл.). Параўн. плыткі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сядзёр ’сок’ (Стан.): сядзёр кляновы (гродз., П. Сяўрук), сядзёрысты ’сакавіты’ (барыс., леп., Стан.). Няясна; выраз сядзёрысты сок, гарэлка ’даволі моцны’ (бягом., там жа) Станкевіч параўноўвае з сядравы (вецер) ’халаднаваты’, варыянта з пратэзай да я́дравы ’халодны’: ядравая раніца, халодная (барыс., Сл. ПЗБ), гл. сядравы. Менш верагодна з сідр ’слабае віно з яблычнага соку’ (ТСБМ), што з франц. cidre ’напой з яблыкаў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераста́рак, ‑рка, м.

Разм.

1. Той, хто стаў старым для чаго‑н.; які перасягнуў мяжу адпаведнага ўзросту. «Вывучуся яшчэ. Не перастарак, маё ад мяне не ўцячэ. Вернецца Барыс, тады тое будзе», — падахвочвала часам бацьку і сябе дзяўчына. Пальчэўскі.

2. Старая дзеўка. [Антаніна] была перастарак, даўно заседзелася ў дзеўках і хоць добры мела пасаг, ніхто не квапіўся на яе багацце. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́давалкі ’тонкія жэрдкі наверсе плыта’ (барыс, JP, 54, 1–2, 29). Паводле Бяднарчука (тамсама), ад падвабіць ’падкласці’, гл. падвагі, падвапіна ’падруба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прылуне́ць ’здурнець’, прылуне́лы, прылуне́ўшы ’не зусім разумны; псіхічна хворы’ (валож., брасл., барыс., глыб., Сл. ПЗБ; ЛА, 3). Да лунь3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́сы ’нявымалачаныя каласы’ (чэрв., Нар. лекс.), пы́сікі ’асцюкі’ (барыс., Сл. ПЗБ). Грынавяцкене і інш. (там жа) параўноўваюць з літ. paisai ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мача́н, мачані́чнік ’талакнянка звычайная, Arctostaphylos Adans. uva-ursi Spreng.’ (барыс., Ул.; карэліц., Нар. лекс.; чэрв., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Да муча́н (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)