дыдакты́зм, ‑у, м.
Кніжн. Павучальнасць. Самуіла, які любіў кнігу і хацеў пазнаць тайны сусвету, не мог задаволіць рэлігійны дыдактызм. Каваленка. [Канец] байкі не выклікае смеху і ўспрымаецца як голы дыдактызм. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падагульне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падагульняць — падагуліць.
2. Вынік чаго‑н., вывады. Маралі, якімі заканчваюцца байкі, часта бываюць не абагульненнем ці хлёсткім падагульненнем, а звычайным растлумачэннем. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жартаўні́к, ‑а, м.
Той, хто любіць жартаваць (у 1 знач.). К таму ж яшчэ .. [Сымон] быў вясёлы, На байкі здатны, на язык. І словы сыпаў, як з прыполу, Жаданы ўсюды жартаўнік. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́ечнік, ‑а, м.
Той, хто расказвае байкі. [Лабановіч:] — І сярод усяе гэтае абстаноўкі вы будзеце слухаць апавяданне якога-небудзь баечніка-дзеда аб падзеях мінулага, дзе праўда і фантазія пераплятаюцца ў дзіўных злучэннях. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́ссказни ед. нет, разг. (басни) бала́чкі, -чак, ба́йкі, род. ба́ек, ед. ба́йка, -кі ж.; (болтовня) балбатня́, -ні́ ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ракашэ́ды мн. л. ’байкі, балбатня’ (?): “Старыя ракашэды, — думаў ён пра Пракопаву гаворку” (Калюга). Няясна. Улічваючы кантэкст (параўн. рус. ро́ссказни), магчыма прапанаваць дээтымылагізацыю верагоднага *раскашэ́ды (< расказы), параўн. аднак фармальна блізкае ракашэ́ты ’козлы для пілавання дроў’ (Сцяшк. Сл.), тады да рак 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ма́церын, ‑а.
Разм. Які мае адносіны да маці, належыць маці. Любуючыся паводкаю, Рыгор успамінаў мацерыны байкі. Гартны. На лаўцы перад .. [шафаю] ляжала ўся выбраная з яе адзежа: бацькаўская святочная, кароткая, да калень, футэрка на заячых [ш]курках, мацерына паліто на ваце. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незадаво́ленасць, ‑і, ж.
1. Адсутнасць задаволенасці чым‑н. Незадаволенасць сучасным станам беларускай байкі, яе мастацкім узроўнем не раз выказвалася на старонках нашага друку. Казека.
2. Пачуцці, перажыванні незадаволенага чалавека. Незадаволенасць сабой, сваёй работай з цягам часу ўсё ўзрастала і ўзрастала. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́яць, ба́ю, ба́еш, бае; незак.
Разм.
1. Расказваць байкі, казкі. Як пачне [дзед Нупрэй] баяць пра добрых мядзведзяў, хітрых лісіц ды злых ваўкоў, дык пра ўсё забудзеш. Рылько. [Алена:] — Спі, мой хлопчык, ноч малая, Ходзіць вецер, казкі бае. Глебка.
2. Гаварыць, паведамляць што‑н. [Сарафіма:] — Ці то праўду Цімохаў блазюк баяў, што да цябе [Тэклі] сынок ляціць у госці? Краўчанка. [Дзядзька Раман:] — А хто ж яго ведае, — даўно было гэта, але так баюць старыя людзі. Колас. — Хадзі, паслухай, што баюць вунь, — зашаптала суседка Пётрысе, — страх які... Галавач. // Весці пустыя размовы, балакаць. Прыйшоў [Шаманскі]. Бачыць, сядзяць сабе дзядзькі на прызбе, тытунь смаляць, байкі розныя баюць. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віда́ць, у форме інф., у знач. вык.
1. Можна бачыць, разгледзець.
Адсюль усё добра в.
Блізка в., ды далёка дыбаць (прыказка).
2. Можна разумець.
Сэнс байкі добра в.
3. Быць відавочным, вынікаць.
З гэтага в., што работа скончана ў тэрмін.
4. у знач. пабочн. сл. Як здаецца, мабыць, напэўна.
В., прыйдзецца ехаць аднаму.
◊
Ад зямлі не відаць (разм.) — вельмі маленькага росту.
Відам не відаць (разм.) — ніякіх прымет, нідзе не відаць.
Па ўсім відаць або як відаць — напэўна, відавочна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)