го́йсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і гайса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Хутка і мітусліва рухацца, перамяшчацца ў розных напрамках. Ашалелы ад страху статак гайсаў па лужку. «Работніца і сялянка». Дзятва гойсала, кугікала і круцілася ля вогнішча. Каваль. // Раз’язджаць, бегаць у пошуках каго‑, чаго‑н. Гендарсан гайсаў на сваёй кабыле па вёсках, шукаў работніц капаць бульбу. Чарнышэвіч. // Хадзіць, бегаць дзе папала без пэўнай мэты. Ты ж тут не гойсай па вуліцы, а вучыся добра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́мны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да чумы (у 1 знач.). Чумная эпідэмія. □ Праклятыя каты! Яны ўсміхаюцца, Здымаючы з чумных бацыл барышы. Панчанка. // Заражаны чумой (у 1 знач.). [Сасноўскі:] Толькі будзьце асцярожны з гэтым гарылападобным зверам. Чумны звер, калі ён нават у клетцы, страшны. Гурскі.
2. Разм. Шалёны, ашалелы, утрапёны. [Херувім:] «Браты анёлы, што гэта з ім?! Ды ён жа нейкі чумны!» Вярцінскі.
чу́мны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да чума, уласцівы чуму. Чумныя жэрдкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угоре́вший
1. які́ (што) уча́дзеў, уча́дзелы;
2. які́ (што) ашале́ў, які́ (што) звар’яце́ў; які́ (што) з’е́хаў з глу́зду, які́ (што) здурне́ў; ашале́лы, шалёны, апанта́ны; см. угоре́тьI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
злы, злосны, раззлаваны, гнеўны, разгневаны, сярдзіты, люты, разлютаваны, ліхі, азвярэлы, ашалелы, асатанелы; злючы (разм.); воўчы (разм., перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)