Пачуне́ць ’паправіцца’ (Касп.). У выніку кантамінацыі лексем ачуне́ць (гл. ачуня́ць) і па‑правіцца. Параўн. таксама вы́чуняць ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разґу́рзацца ’ачуняць, прачнуцца’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, балтызм, параўн. літ. gur̃sti ’слабець’, ’марудзіць’, gur̃stas ’затрымка’. Параўн. раздурваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адха́яцца, ‑аецца; зак.
Разм. Выбавіцца з хваробы; ачуняць, акрыяць. Дык цяпер раптам страшна стала дзядзьку Паўлу; зноў тая немач вярнулася, ад якой ледзьве адхаяўся! Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аздараве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Палепшыць, узнавіць здароўе; паправіцца, ачуняць. А цяпер цётка гаварыла, як добра [Алежку] будзе ў іх, — вядома ж, ён аздаравее, паправіцца тут за лета. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ачу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Апрытомнець; апамятацца; ачуняць. Колькі ляцеў я — не памятаю. А калі ачухаўся і расплюшчыў вочы, убачыў я, што ляжу на броўцы. Лынькоў. [Доўбік] праз які месяц ачухаўся ад кантузіі і зноў на перадавую. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адле́жацца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Лежачы, аднавіць сілы (пасля хваробы, стомы і пад.); ачуняць, акрыяць. [Аржанец:] — Нічога, Максіме. Адлежышся там недзе, як у роднай маці, а потым ужо не па версе, не ноччу, а нізам па вольнай старонцы, у светлым вагоне прыедзеш. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разду́рбаць ’паволі разбудзіць моцна спячага’ (ашм., Стан.), разду́рдаць ’разбудзіць тармосячы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’разбудзіць не ў час’ (Сцяшк. Сл.), розду́рбаць ’раскатурхаць’ (ТС), разду́рдацца, разду́рбацца ’ачуняць, прачнуцца’ (ашм., смарг., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. dùrdyti ’калоць’, ’тыкаць’, durdeti ’грымець, грукатаць, трашчаць’. Сюды ж, відаць, і дэфармаванае пад уплывам іншых слоў раздуры́ць ’раскатурхаць’, раздура́ць ’раскатурхваць’, раздура́цца ’прачнуцца’ (Юрч.). Параўн. разгурзацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апра́віцца, апраўлюся, аправішся, аправіцца; зак.
1. Паправіцца, ачуняць; аднавіць свае сілы. Але гэтым разам не памёр стары, аправіўся. Гарэцкі. Андрыяну Цітавічу хацелася нешта такое гаварыць, нешта такое рабіць, каб Уладзік хутчэй аправіўся ад гора, ад пакутлівых перажыванняў. Марціновіч. // Дасягнуць ранейшага або блізкага да ранейшага стану. Аправіцца ад вайны.
2. Разм. Спаражніцца. Параўняўшыся з.. [вярбою], Булякін весела, жартаўліва скамандаваў: — Стой! Аправіцца, пакурыць! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
воспря́нуть сов.
1. (встать) уст. уста́ць; (восстать) паўста́ць; (вскочить) уско́чыць, усхапі́цца; (встрепенуться) ажыві́цца, усхамяну́цца, схамяну́цца; (от сна) прачну́цца;
2. (душевно) ажы́ць, акрыя́ць, ачуня́ць;
◊
воспря́нуть ду́хом акрыя́ць; ажы́ць ду́хам (душо́й).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зацьмі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.
1. Засланіўшы сабою, зрабіць нябачным, непрыметным. Хмары зацьмілі сонца. □ Здаецца, свет звузіўся вакол цябе, шэрань зацьміла далягляд, і паветра насыпана пераднавальнічнымі подыхамі. Хадкевіч. // Пазбавіць магчымасці бачыць. Густы туман зацьміў вочы, і нейкі час Лагуцька ступаў наўгад, вобмацкам. Сіняўскі.
2. перан. Перавысіць каго‑н. сваімі якасцямі, заслугамі, адсунуць на задні план. Фельдфебель не мог адразу ачуняць ад такога геройства бацькі і зацьміць яго прыкладам яшчэ большай мужнасці. Брыль.
3. перан. Пазбавіць яснасці, зацямніць. Зацьміць розум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)