клёпка¹, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Кожная асобная дошчачка для бакавых сценак бочкі і пад.

Клёпкі ў бочцы рассохліся.

Клёпкі ў галаве не хапае (не стае) (разм., пагард.) — пра дурнаватага, з дзівацтвамі чалавека.

|| прым. клёпачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кадр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асобны здымак на кіна- або фотаплёнцы.

На плёнцы 36 кадраў.

2. Асобная сцэна або эпізод з кінафільма.

На экране кадры з часоў вайны.

За кадрам — пра тое, што засталося за межамі непасрэдна адлюстраванага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жывёліна, ‑ы, ж.

Тое, што і жывёла (у 1 знач.); адна асобная жывёла. Па дрэве шмыгнула нейкая новая жывёліна, крыху падобная да вавёркі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хваі́на, ‑ы, ж.

Тое, што і хвоя (у 1 знач.); асобная хвоя. Сакольны падышоў да той самай хваіны, дзе нядаўна сядзеў з Марыяй. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Купле́тасобная страфа песні’ (ТСБМ, Яруш.). Запазычана праз рус. куплет з франц. couplet ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 448).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проціпаказа́нне, ‑я, н.

1. Асобная прыкмета або абставіны, якія паказваюць на немагчымасць або шкоднасць ужывання, прымянення чаго‑н.

2. Чыё‑н. паказанне, якое пярэчыць паказанню другога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мушы́на, мушы́нкаасобная чарка гарэлкі’ (Нікіф., Посл., 2). Да му́ха (гл.). Узнікла з фразеалагізмаў: быць пад мухай, рэзаць (біць, давіць) муху.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́месь, ‑і, ж.

Парода, патомства, атрыманыя ад скрыжавання жывёлы або раслін розных відаў, народ, гатункаў. Мул — помесь асла з кабылай. // Асобная жывёліна або расліна, атрыманая такім спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курэ́нь, кураня́, мн. курані́, куранёў, м.

1. У некаторых мясцовасцях Беларусі: будан (разм.).

2. Жылая хата ў некаторых месцах Украіны і Прыдоння.

3. Асобная частка Запарожскага войска, а таксама яе стан (гіст.).

|| прым. куранны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

К. атаман.

Выбіраць кураннога (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супрацьпаказа́нне, ‑я, н.

1. Асобная прыкмета або абставіны, якія паказваюць на немагчымасць або шкоднасць ужывання, прымянення чаго‑н.

2. Чыё‑н. панаванне, якое супярэчыць паказанню каго‑н. іншага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)