падсвяці́ць, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак., каго-што.

Асвяціць з якога‑н. боку; даць дадатковае асвятленне, узмацніць асвятленне чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасвянці́ць, пасве́нціцьасвяціць’ (Шат., Сл. ПЗБ) з польск. poświęcić ’тс’; пасвячэ́нне ’пасвячэнне (у духоўны стан)’ з польск. poświęcenie ’тс’. Мена ц > ч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

азары́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; азо́раны; зак.

1. каго-што. Ярка асвяціць.

Маланка азарыла твар.

2. перан., каго (што). Нечакана праясніць што-н. каму-н., прыйсці ў галаву каму-н.

Раптам здагадка азарыла яго.

|| незак. азара́ць, -а́е.

|| наз. азарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

озари́ть сов., прям., перен. азары́ць, асвяці́ць;

со́лнце озари́ло поля́ со́нца азары́ла (асвяці́ла) палі́;

улы́бка озари́ла лицо́ усме́шка азары́ла (асвяці́ла) твар;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асве́чаны I (образованный) просвещённый;

а. чалаве́к — просвещённый челове́к;

~ная ду́мка — просвещённое мне́ние;

а. ро́зум — просвещённый ум

асве́чаны II прям., перен. освещённый; озарённый; см. асвяці́ць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азары́ць, ‑рыць; зак., што.

1. Асвяціць, зрабіць бачным. Салют азарыў горад. Святло ад лямпы азарыла твар. □ Маланка яркая на міг кароткі Юнацкі азарыла сілуэт. Гаўрусёў.

2. Зрабіць вясёлым, ажыўленым. Сэрца ласкай азарыць. □ Ты спляці з вясковых кветак Радасці узоры, У цябе ж такія вочы, Што душу азораць. Русак.

3. Нечакана праясніць свядомасць, розум (пра думку, здагадку). У поцемках яго [іспанца] душы Затлела іскра спачування, Якая ўспыхнула на міг І розум азарыла думкай. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)