упое́ние ср. (восторг) захапле́нне, -ння ср.; (очарование) зачарава́нне, -ння ср., чаро́ўнасць, -ці ж.; (экстаз) экста́з, -зу м.; (наслаждение) асало́да, -ды ж.;

быть в упое́нии быць у захапле́нні (зачарава́ным, у экста́зе);

упое́ние успе́хом захапле́нне по́спехам;

про́сто упое́ние! разг. про́ста асало́да!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́скаш ’раскоша’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’дастатак’, ’прасторнае памяшканне’ (Нас.), ’свабода, воля (для курэй)’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’прыдоба, удоба, выгада, прыволле’ (светлаг., лельч., ЛА, 5). Укр. ро́скіш ’раскоша, багацце, дастатак’, рус. зах. роскошь з польск. roskosz (Махэк₂, 267); в.-луж. rozkošnik ’чалавек, ахвочы на пацехі’, чэш., славац. rozkošасалода, раскоша, шчасце’, ’прывабнасць, краса, хараство’, ’юрлівасць’, славен. razkô̥s ’радасць, ахвота, жаданне’, серб. ра́скош ’раскоша’, макед. раскош ’тс’, балг. разко́ш, ц.-слав. раскошьасалода, радасць, задавальненне’. Прасл. *orz‑košь < *(orz‑)koxati (Бязлай, 3, 159; Бернекер, 1, 538; Брукнер, 242; Чарных, 2, 123), параўн. ст.-чэш. rozkochati ’развесяліць’, ’распагоджвацца’, — да раз- і кахаць (гл.). Гл. таксама раскоша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блаже́нство ср. шча́сце, -ця ср.; асало́да, -ды ж.; раско́ша, -шы ж.;

быть на верху́ блаже́нства быць на вышыні́ шча́сця;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сласть

1. см. сла́сти;

2. (сладость) разг. саладо́сць, -ці ж., сало́дкасць, -ці ж.;

3. перен., прост. асало́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вясе́лле, вясе́лля, весі͡еле, высі́льле, вясе́лё ’вясельная дружына’; ’вяселле’ (БРС, Нас., Булг., Мядзв., Гарэц., Шат., Мал., Грыг., Бяс., віл., З нар. сл., Сцяшк., ДАБМ, к. 338), укр. весі́лля ’тс’, рус. паўдн., смал., пск., валаг., арханг., урал. веселье ’вяселле’, свярдл., арханг. ’вечарынка’, ст.-рус. веселье ’радасць, забава, пацеха’; ’вяселле’, польск. wesele ’весялосць, радасць, забава’; ’бяседа’; ’банкет’; ’вяселле’; ’шлюб у касцёле’; ’хрэсьбіны’, н.-луж. wjasele ’радасць, весялосць’, в.-луж. wjeselo ’радасць, пацеха, асалода, забава’, чэш. veselí ’вясёлы, радасны настрой, весялосць’; ’вясёлая забава’; ’вяселле’, славац. veselie ’вяселле’, уст. ’весялосць, забава, добры настрой’, славен. vesélje ’радасць, пацеха, забава, асалода’, серб.-харв. весе́ље ’бяседа, забава, весялосць’, макед. веселие ’весялосць, банкет, бяседа’; ’урачыстасць, свята’, балг. веселие ’весялосць, свята’. Да прасл. veselьje, якое ўтворана ад вясёлы (гл.) і абстрактнага суф. ‑ьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абтачы́ць, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. На такарным станку ці з дапамогай якіх‑н. інструментаў надаць чаму‑н. патрэбную форму. Абтачыць дэталь. // Зрабіць роўнай, гладкая паверхню чаго‑н., апрацаваўшы яе на тачыле, бруску і пад. / у перан. ужыв. Слова — меч. Абтачыць яго — асалода, — Во аднолькава трэба ўмець і мячом, і сяўнёй валодаць. Таўбін.

2. Абгрызці, аб’есці з усіх бакоў (пра грызуноў, насякомых).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́га ж.

1. (полное довольствие) даста́так, -тку м.; (роскошь) раско́ша, -шы ж.;

2. (блаженство, наслаждение) асало́да, -ды ж.;

3. (нежность) пяшчо́та, -ты ж.; (ласковость) ла́ска, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Со́лад ‘брадзільны прадукт’, ‘асалода, слодыч’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ‘салодкі смак’, ‘прарошчаны ячмень на піва’ (Варл., Сл. ПЗБ, Пятк. 1), ‘брага’ (Сцяшк.), со́лда ‘салодкая прыправа’ (ТС), со́ладзь ‘змолатае прарошчанае збожжа’ (Сл. ПЗБ), ‘нешта салодкае’ (Ласт., Шат., Жд. 1, Сл. ПЗБ). Укр., рус. со́лод, ст.-рус. солодъ, польск. słód, в.-луж. słód, н.-луж. słod, чэш., славац. slad, серб.-харв. сла̑д, славен. sléd, балг., макед. слад. Прасл. *soldъ. Далей гл. салодкі (Фасмер, 3, 712–713; Махэк₂, 551; Шустар-Шэўц, 1303).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сло́дыч, ‑ы, ж.

Разм.

1. Уласцівасць салодкага (у 1 знач.); салодкі смак. Слодыч цукерак. Слодыч вінаграду. Такая слодыч, есці немагчыма.

2. перан. Прыемнае адчуванне; асалода, задавальненне. Я палюбіў цябе, край украінскі, За слодыч музыкі бандур тваіх. Журба. Сэрца ведае тамленне, Сэрца знае слодыч мар. Колас. Апошні месяц Міця адчувае сябе роўным з сябрамі і ўдосталь п’е слодыч гэтага цудоўнага пачуцця. Навуменка. [Баляслаў] піў слодыч цішыні бацькаўскага гнязда. Чорны. Я знаю, што служба марская — не слодыч, А мора — не толькі адна прыгажосць. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сласць ‘задавальненне’ (Нас.), сласно́та ‘сладастраснасць’ (Гарэц.), сла́сны ‘смашны’, сласные рэчы ‘ласункі’ (Нас., Арх. Федар., Растарг.), сюды ж сласцёны ‘аладкі, ляпёшкі’ (Нас., Шымк. Собр.). Таксама як і ўкр., рус. сласть запазычана з ц.-слав. сласть < ст.-слав. сласть ‘салодкая ежа, смак, асалода’ (гл. Фасмер, 3, 667). Прасл. *solstь ‘прыемны смак, слодыч’ < *sold‑tь ад *sold‑ъkъ (гл. салодкі) з адпаведнікам у літ. sãlsti (sãlsta, sãldo) ‘стаць салодкім’, гл. Слаўскі, SP, 2, 47. Параўн. ст.-бел. слодость ‘саладосць; прыемнасць’ (Альтбаўэр) — запазычанае з польск. słodość ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)