дыяфра́гма, -ы, мн. -ы, -фра́гм і -аў, ж.

1. Сухажыльна-мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной.

2. Святлонепранікальная перагародка ў аптычных прыборах з адтулінай для прапускання пучка прамянёў.

|| прым. дыяфра́гмавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спектрафотаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да даследавання аптычных спектраў рэчываў з дапамогай спектрафатометра. Спектрафотаметрычныя метады даследавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оптаэлектро́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Напрамак электронікі, які ахоплівае пытанні выкарыстання аптычных і электрычных метадаў апрацоўкі, захоўвання і перадачы інфармацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юсціро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Спец. Праверка і наладка прыбораў і механізмаў (звычайна оптыка-механічных вымяральных прыбораў). Юсціроўка аптычных прыбораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́птык, ‑а, м.

1. Спецыяліст у галіне оптыкі.

2. Майстар, які займаецца вырабам аптычных прыбораў. З майстэрні оптыка .. [Лена і Круміньскі] выйшлі а восьмай гадзіне раніцы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хруста́ль, -ю́, м.

1. Шкло высокай якасці з асобым бляскам, здольнае моцна праламляць святло.

Ваза з хрусталю.

2. зб. Вырабы з такога шкла.

Знізіць цэны на х.

Горны хрусталь — празрысты бясколерны мінерал, разнавіднасць кварцу, які выкарыстоўваецца для аптычных і ювелірных вырабаў.

|| прым. хруста́льны, -ая, -ае.

Х. бакал.

Хрустальная ваза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., каго-што.

1. Забяспечыць сродкамі для вядзення вайны, бою (зброяй, тэхнікай і пад.).

У. армію.

У. атрад вінтоўкамі.

2. перан., чым. Забяспечыць сродкамі для якой-н. дзейнасці.

У. гаспадарку навейшай тэхнікай.

Узброеным вокам (пры дапамозе аптычных прылад).

|| незак. узбро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. узбрае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фантасмаго́рыя, ‑і, ж.

Кніжн.

1. Прывіды, вычварныя малюнкі, што бачацца чалавеку ў хваравітым стане. // Нешта нерэальнае, што існуе толькі ў марах, ва ўяўленні.

2. Фантастычныя карціны, фігуры, якія атрымліваюцца з дапамогай розных аптычных прыстасаванняў.

[Ад грэч. phantasma — прывід, здань і agoreuō — гавару.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абера́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Скажэнне або недастатковая выразнасць паказанняў аптычных прылад. Сферычная аберацыя. Храматычная аберацыя.

2. Уяўнае адхіленне нябесных свяціл ад іх сапраўднага месца знаходжання, якое выклікаецца рухам Зямлі вакол Сонца.

3. Адхіленне ад нармальнай будовы арганізма, якое часта выражаецца толькі у інакшай афарбоўцы або велічыні.

4. перан. Памылка, адхіленне ад ісціны.

[Ад лац. aberratio — адхіленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́зма, ‑ы, ж.

Спец.

1. Шматграннік з дзвюма роўнымі паралельнымі асновамі (шматвугольнікамі) і бакавымі гранямі-паралелаграмамі.

2. Прадмет такой жа формы, звычайна трохграннік, з празрыстага рэчыва, які служыць для раскладання святла ў спектр, для змены напрамку светлавых праменяў і для іншых мэт; прымяняецца ў аптычных прыборах.

•••

Праз прызму чаго — з пазіцый чаго‑н. (глядзець, назіраць і пад.). Народны пясняр бачанае і чутае ў дзяцінстве па-мастацку асэнсаваў, прапусціў праз прызму паэтычнага абагульнення. С. Александровіч.

[Грэч. prisma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)