Ашмо́цце ’ашмёткі, рыззё’ (БРС, КСП). Гл. шмоцце ’лахманы’, шмотка ’брудная ануча’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Паціра́ч ’ручнік’ (Мат. Гом.), смарг. пацірык ’тс’ (Сл. ПЗБ), паціраха ’тс’, ’ануча для мыцця падлогі’ (Мат. Гом.), пацерка ’ануча, ручнік для посуду’ (Касп.). Утвораны ад дзеяслова po‑tira‑tV выціраць’, у якім po‑ мае значэнне ’паступовасць і шматразовасць дзеяння’. Да церці (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ По́дзякала ’ануча для гаршкоў’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, да літ. padėklas ’падстаўка, падкладка’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Лахле́тка ’кавалак паперы, пісулька’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, генетычна роднаснае з укр. лахолата ’ануча, лахман’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
карэ́лы 1, ‑аў; адз. карэл, ‑а, м.; карэлка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. карэлкі, ‑лак; ж.
Народ, які складае карэннае насельніцтва Карэльскай АССР.
карэ́лы 2, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты слоем засохлай гразі; каравы, брудны. Карэлыя рукі. □ Ануча была сухая, карэлая, і чалавек нейкі час валтузіўся, пакуль усунуў нагу ў лапаць. Сачанка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
подвёртка ж.
1. (действие) разг. падкру́чванне, -ння ср.;
2. (обмотка) обл. падмо́тка, -кі ж.; (портянка) ану́ча, -чы ж.;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Атыма́лка ’ануча, якой бяруць гаршкі з загнетка’ (> ’ануча наогул’) (Касп., Янк. Мат.), атыма́ч ’тс’ (Жд.), атымачка ’тс’ (Інстр. I). Рус. абл. атымалка, отнималка. Утворана з суфіксам ‑лк‑а ці (у варыянтах) ‑ч, ‑ч‑к‑а ад дзеяслоўнай асновы атыма‑ць з прэфіксам *ot‑ і коранем ‑im‑. Гл. аднімаць, мець.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Карча́шка ’каравая ануча’ (Янк. Мат.). Відаць, да карчажка, якое ад карчага (?) у значэнні ’нешта зморшчанае’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Плехуці́нка (пліхуціпка), пліху цін ы чка ’старая адзежына’ (Юрч. СНЛ). Да пляхотка ’парваная ануча’ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Лыха́тка ’мачалка’ (нараўл., Мат. Гом.). Скарочанае з ⁺лахала́тка, параўн. укр. лахолата ’ануча, лахман’. Да ла́хі і ла́тка (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)