чапе́льнік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і чапяльнік. Затым.. [Гарвась] ідзе да качарэжніка, доўга гаўкае, не знаходзіць чапельніка, і нечакана заўважае новы, акуратна выгаблеваны. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантра́кт, ‑а, М ‑кце, м.

Дагавор, пагадненне, заключанае двума бакамі з узаемнымі абавязацельствамі. Падпісаць кантракт. Сапсаваць кантракт. □ Кожныя дванаццаць гадоў [такароўцы] аднаўлялі кантракт, штогод плацілі акуратна арэнду. Бядуля.

[Ад лац. contractus — здзелка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расканвертава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Раскрыць, распячатаць (канверт, пакет і пад.). Рэвін .. акуратна расканвертаваў [пакет], дастаў аддрукаваную на машынцы паперку, прачытаў, паклаў пакет у кішэньку гімнасцёркі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гро́сбух, ‑а, м.

Бухгалтарская кніга, якая дае зводку ўсіх рахункаў і прыродна-расходных аперацый. Былі членскія ўзносы, якія акуратна запісваліся ў вялікія гросбухі і рэгістраваліся ў адпаведных інстанцыях. Лынькоў.

[Ням. Grossbuch.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэбіто́р, ‑а, м.

Даўжнік прадпрыемства, арганізацыі, установы. Адны плацілі акуратна, другія цягнулі бог ведае колькі, і мы ніяк не маглі пазбавіцца ад даўжнікоў ці, як у нас кажуць, дэбітораў. Скрыган.

[Лац. debitor.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакла́дна,

1. Прысл. да дакладны.

2. у знач. вык. Па-сапраўднаму, правільна, акуратна. — Давайце неадкладна, Ды каб было дакладна, Бо трэба знаць і трэба ўмець, Каго, калі і як сустрэць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

добразычлі́вец, ‑ліўца, м.

Той, хто прыхільна, спагадліва адносіцца да каго‑н. Вырастаючы са штонікаў і спаднічак, акуратна зацыраваных рукамі маці, мы не заўсёды разумеем, які шчыры добразычлівец, сябар нам маці. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стажа́р’е, ‑я, н.

Аснова стога; подсцілка, на якую ставяць стог сена, каб зберагчы яго ад сырасці. Сена было знесена і акуратна складзена вакол стажар’я, якое было насцелена каля ацярэбленай бярозы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпераза́цца, ‑перажуся, ‑пяражашся, ‑пяражацца; зак.

Падперазаць сябе. Васіль Бусыга расчасаў акуратна чорную бараду, адзеў кажух чорнага вырабу, дагнаны да стану, падперазаўся шырокім пышным поясам. Колас. Турок закінуў на спіну вінтоўку, на хаду падперазаўся. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгало́ўе, ‑я, н.

Месца на ложку, куды кладуцца галавою. Гаспадыня выхапіла з падгалоўя ватоўку і падала мне. Сабаленка. // Узвышэнне, якое робяць для таго, каб пакласці галаву. [Сержант] акуратна палажыў чалавека на пасланы шынель, зрабіў падгалоўе. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)