Вы́права ’падрыхтоўка і забеспячэнне ў дарогу; адзенне, бялізна, посуд і г. д., якія, акрамя пасагу, падрыхтоўваюцца дзяўчыне пры выхадзе замуж’ (Нас.), выпра́ваадпраўленне ў дарогу’ (Гарэц., Др.-Падб., Яруш.). Укр. ви́права, польск. wyprawa ’тс’, в.-луж. wuprawa ’догляд, клопаты’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выправіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́сія ’заданне, даручэнне’, ’высокае прызначэнне’, ’дыпламатычнае прадстаўніцтва’, ’місіянерская арганізацыя’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 77), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел. миссия ’дэлегацыя, пасланая ў іншую краіну са спецыяльнай мэтай’ (XVII ст.) са ст.-польск. misyja, missyja, якое з с.-лац. missioадпраўленне’ < лац. mittere ’пасылаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отсы́лка ж.

1. адсыла́нне, -ння ср., адсы́лка, -кі ж.;

2. адпраўле́нне, -ння ср., адпра́ўка, -кі ж.; см. отсыла́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. адыходзіць — адысці (у 1, 2 і 6 знач.). // Адбыццё, адпраўленне. Заставалася шмат часу да адыходу поезда. Колас.

2. Тое, што і адходы.

•••

На адыход, на адыходзе — перад тым, як пайсці, пакінуць каго‑н.; на развітанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бандэро́ль, ‑і, ж.

1. Шырокая папяровая абгортка для ўпакоўкі кніг, дакументаў пры паштовых перасылках. // Паштовае адпраўленне ў такой упакоўцы. [Паштальён:] — А вам, Міхаіл Дзям’янавіч, сёння тры тэлеграмы, дзве заказныя бандэролі і пісем штук пяць. Даніленка.

2. Папяровая наклейка на тавары, якая сведчыць аб тым, што пошлінныя зборы за гэты тавар заплачаны.

[Фр. banderole.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свяшчэннадзе́йства, ‑а, н.

1. Царкоўны абрад, адпраўленне набажэнства.

2. перан. звычайна іран. Выкананне якой‑н. справы з вялікай урачыстасцю і важнасцю. Латуза быў вялікі гурман і любіў не проста паесці, а ператварыць гэты натуральны працэс у свяшчэннадзейства. Рамановіч. У кулуарах рэдакцыі абласной газеты «днём свяшчэннадзейства» называлі дзень выплаты ганарару. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераво́д, ‑а і ‑у, М ‑водзе, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераводзіць — перавесці.

2. ‑а. Грашовае адпраўленне праз банк, па пошце, тэлеграфе. Пелагея Іванаўна адпачывала, калі паштальён прынёс грашовы перавод. «Звязда». Неўзабаве маці атрымала ад.. [бацькі] перавод на дзесяць тысяч рублёў. Гроднеў. // Разм. Бланк для такога адпраўлення.

3. ‑а. Рэйкавы пуць для пераходу саставаў вагонаў з адной каляі на другую. Стрэлачныя пераводы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

препровожде́ние

1. адпраўле́нне, -ння ср.; пасыла́нне, -ння ср.;

2. право́джанне, -ння ср., суправаджэ́нне, -ння ср.;

3. правядзе́нне, -ння ср.; ба́ўленне, -ння ср.;

препровожде́ние вре́мени правядзе́нне (ба́ўленне) ча́су; см. препровожда́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соверше́ние

1. учыне́нне, -ння ср.; (чего-л. бурного) вытвара́нне, -ння ср.; правядзе́нне, -ння ср.; (осуществление) здзяйсне́нне, -ння ср., ажыццяўле́нне, -ння ср.; (исполнение) выкана́нне, -ння ср.; неоконч. выко́нванне, -ння ср.; вяршэ́нне, -ння ср.;

2. (условия, сделки и т. п.) учыне́нне, -ння ср., заключэ́нне, -ння ср.;

3. (обряда) спраўля́нне, -ння ср.; (богослужения) адпраўле́нне, -ння ср.; см. соверша́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)