воскреша́ть несов.

1. (воскрешать умершего к жизни) уваскраша́ць, ажыўля́ць;

2. (возрождать) адраджа́ць;

3. (восстанавливать в памяти) аднаўля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэабілітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

1. каго-што. Аднавіць (аднаўляць) чысціню чыйго‑н. імя, рэпутацыі, абвяргаючы ілжывыя абвінавачванні, чуткі. [Дырэктар:] — Якраз цяпер, пакуль яшчэ ніхто нічога не ведае, у вас ёсць магчымасць рэабілітаваць сябе ў вачах грамадскасці. Бажко. [Шыковіч:] — Дык што ж, па-твойму, пакінуць яго ворагам? Не паварушыцца, каб даказаць яго сумленнасць, рэабілітаваць яшчэ адно добрае імя? Шамякін.

2. каго. Аднавіць (аднаўляць) у ранейшых правах асобу, беспадстаўна прыцягнутую да судовай адказнасці, прызнаўшы яе невінаватай. [Ірма:] — Толькі праз дзевяць год даведаліся, што бацька [жывы], што адбываў заключэнне за нейкія там грахі ў вайну. У пяцідзесятым яго рэабілітавалі, але да сям’і ён ужо не вярнуўся. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слых, -у, м.

1. Адно з пяці знешніх пачуццяў, якое дае магчымасць успрымаць гукі.

Органы слыху.

2. Здольнасць правільна ўспрымаць і аднаўляць музычныя гукі.

Абсалютны с.

Падбіраць музыку на слых.

3. Вестка, гаворка пра каго-н., звычайна нічым яшчэ не падмацаваная.

Сярод людзей пра гэта пайшоў нядобры с.

Ні слыху ні дыху (разм.) — няма ніякіх вестак.

|| прым. слыхавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Слыхавыя органы.

С. апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імане́нтны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Пастаянна ўласцівы той ці іншай з’яве, абумоўлены яе сутнасцю; ўнутраны. Іманентны працэс. □ Што існуюць шматлікія гістарычныя і практычныя ўмовы (не гаворачы ўжо аб іманентных супярэчнасцях капіталізму), якія вядуць і прывядуць значна хутчэй да гібелі капіталізму, чым да ператварэння сучаснага капіталізму ў ідэальны капіталізм, — гэтага я, вядома, і не думаю аднаўляць. Ленін.

[Лац. immanens, immanentis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаўля́цца несов.

1. в разн. знач. восстана́вливаться; (в памяти — ещё) воссоздава́ться;

2. возобновля́ться;

1, 2 см. аднаві́цца;

3. страд. восстана́вливаться; воскреша́ться; воссоздава́ться, воспроизводи́ться; возобновля́ться; см. аднаўля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

воспроизводи́ть несов.

1. узнаўля́ць;

воспроизводи́ть капита́л узнаўля́ць капіта́л;

2. (воссоздавать в памяти) аднаўля́ць; (припоминать) прыпаміна́ць; (передавать) перадава́ць;

мы́сленно воспроизводи́ть собы́тия ю́ности у ду́мках аднаўля́ць падзе́і юна́цтва;

он тще́тно воспроизводи́л забы́тые черты́ лица́ ён ма́рна прыпаміна́ў забы́тыя ры́сы тва́ру;

перево́д хорошо́ воспроизво́дит дух оригина́ла перакла́д до́бра перадае́ дух арыгіна́ла;

3. (репродуцировать) рэпрадуктава́ць; (копировать) капі́рава́ць; (перепечатывать) перадруко́ўваць; (излагать) выклада́ць, перака́зваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адмаўле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аднаўляць — адмовіць і адмаўляцца — адмовіцца. // Адмоўны адказ на просьбу, патрабаванне і пад. [Лінкевіч] уяўляў, што яго просьбу можа задаволіць старшыня, і таму зразумеў словы Шаманскага, як адмаўленне. Дуброўскі.

2. Непрызнанне чаго‑н. Сіла рамана [«Трэцяе пакаленне»] Кузьмы Чорнага ў адмаўленні старога і сцверджанні новага, у вялікай мастацкай праўдзе, з якой робіць гэта. Галавач.

3. Тое, што фактам свайго існавання адмаўляе, выключае магчымасць існавання чаго‑н. іншага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяхра́нец ’нячысцік’ (Бяльк.). Зыходзячы з семантыкі, верагодней усяго параўноўваць з віхар ’нячысты дух’, віхор ’чуб’. Да першага параўн. рус. дыял. вихорный ’род міфічнай істоты’, смал. вихровой ’дух, які жыве ў віхры’ і да т. п. Да віхор ’чуб’; параўн. бел. хахлаты ’нячысцік’. Пярэчыць гэтай думцы наяўнасць я < і ў першым складзе перад націскам, аднак не выключана, што трэба аднаўляць форму *вехранец. Для такога тлумачэння параўн. рус. дыял. ве́харь і вехо́рь ’моцны вецер, віхар’. Здаецца, аднак, што можна лёгка вытлумачыць я і як вынік «гіпер’якання», выпадкі якога вядомы на сумежных тэрыторыях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́мяць ’здольнасць запамінаць, захоўваць і аднаўляць у свядомасці ранейшыя ўражанні, успамін пра каго-, што-н.’ Агульнаслав.: рус. па́мять, укр. памʼять, ст.-рус. память, ст.-слав. памѧть, польск. pamięć, чэш. paměť, славац. pamiať, серб.-харв. па̏ме̑т, славен. pámet ’розум’, балг. па́мет. Прасл. pamętь, — дэрыват ад po‑mьněti (гл. по́мніць) (Махэк, 490). Роднасныя ст.-літ. mintìs ’думка, меркаванне’, усх.-літ. mintís ’загадка’, літ. atmintìs ’памяць’, ст.-інд. matíṣ ’думка, погляд’, авесц. maìti ’думка, погляд’, лац. mens, родн. скл. mentis ’мысленне, розум’, і.-е. *mṇtis (гл. Вальдэ-Гофман, 2, 69; Траўтман, 181; Уленбек, 212; Фасмер, 3, 195).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лячы́ць, лячу, лечыш, лечыць; незак., каго-што.

Імкнуцца паправіць, вярнуць здароўе пры дапамозе лекаў і іншых медыцынскіх сродкаў. Лячыць хворага. □ Цэлы год лечаць .. [Сасакі] дактары і ніяк не могуць вылечыць, не могуць перамагчы лютай, няўмольнай хваробы. Арабей. // Прымяняць лекі і іншыя медыцынскія сродкі для вылечвання якога‑н. хворага органа. Лячыць сэрца. Лячыць лёгкія. // Прымаць захады для спынення якой‑н. хваробы. Лячыць грып. // перан. Разм. Адбудоўваць, аднаўляць. Край ажывае, Лечыць свае раны, Будуе дбайна Свой шчаслівы лёс. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)