пададзе́цца, ‑адзенуся, ‑адзенешся, ‑адзенецца; зак.

Разм. Адзецца лепш, чым звычайна. Дзяўчына пададзелася. □ Рыгор пададзеўся, абмыў твар і папрасіў гаспадыню даць гарбату. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́франціцца, ‑нчуся, ‑нцішся, ‑нціцца; зак.

Разм. Франтавата адзецца; разадзецца. Гаранскі выфранціўся ўжо, як малады, і нецярпліва чакаў, калі нарэшце ўправіцца Вера Іванаўна. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушу́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Цёпла адзецца, ухутацца. У вестыбюлі, ушушкаўшыся ў доўгі для верасня кажух, дрэмле на крэсле.. вартаўніца цётка Ульяна. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Адзецца ў якую‑н. вопратку. Папалуднаваўшы, Люба апранулася ў кажушок і сабралася ісці. Мурашка.

2. Забяспечыць сябе неабходнай вопраткай. [Дэвіс:] — Вам трэба.. прыстойна апрануцца, набыць абутак. Васілевіч.

3. Адзецца прыгожа, выстраіцца. — А цяпер — дадому! — падаў каманду Грыб. — Апраніся, як на вяселле! Ваданосаў.

4. перан. Пакрыцца чым‑н. Дрэвы апрануліся ў зялёнае ўбранне. Берагі апрануліся ў бетон і граніт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прычапу́рыцца, прычапуры́цца, прычыпуры́цца, прычапурэ́тысяадзецца па-святочнаму, убрацца, прыбрацца’ (Растарг.; в.-дзв., Шатал.; Жд., Мат. Гом., Мат. Маг.). Гл. чапурыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обле́чься сов.

1. (одеться) адзе́цца;

2. перен. (воплотиться) увасо́біцца; (выразиться) вы́казацца; (принять форму) убра́цца, пакры́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыадзе́цца, ‑адзенуся, ‑адзенешся, ‑адзенецца; зак.

Разм. Набыць сабе адзежу; абзавесціся адзежай. [Галя] дзяжурыла ў вайсковай бальніцы пры тэлефоне; там і кармілі яе, і прыадзелася трохі. Брыль. [Бацька] дастаў з кішэні кашалёк, сказаў: — Бяры, Іван... Табе прыйдзецца трэба. А стрэльба пачакае. Гроднеў. // Адзецца лепш, чым звычайна, адзецца па-святочнаму. Выпускнікі прыадзеліся і з нейкім асабліва радасным пачуццём на сэрцы сядзелі ў пярэдніх радах. С. Александровіч. Уладусь памыўся, прыадзеўся і чакаў свайго дружбака. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убра́цца, убяруся, убярэшся, убярэцца; убяромся, уберацеся, убяруцца; зак.

1. Набыць прыгожы выгляд, стаць прыгожым. Убраліся ў чырвань праспекты і плошчы І ў [к]вецень вясновую — дрэвы садоў. Хведаровіч. // Прыгожа адзецца, прыбрацца, разадзецца; выстраіцца. Убрацца ў святочны касцюм. □ [Міхаліна:] — А калі адчыніла шафу, каб адзецца, то адчула, што знікла маё жаданне ўбрацца па-святочнаму. Шамякін.

2. Разм. Управіцца з уборкай ураджаю. [Ганна:] — Напішы, Алеська, што ўбраліся са збажыною. Скрыган.

•••

Убрацца ў пер’е — абжыцца, палепшыць матэрыяльнае становішча, пачаць жыць самастойна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вязаць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак., што.

1. Сплесці што‑н. пры дапамозе кручка, спіц. Вывязаць настольнік. Вывязаць узор.

2. Разм. Старанна завязаць. [Юрка] памог Цімку адзецца, вывязаў яму гальштук і пацягнуў да дзвярэй. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наряди́ться сов. прыбра́цца, мног. папрыбіра́цца, убра́цца, мног. паўбіра́цца; (вырядиться) вы́страіцца; (одеться) адзе́цца, мног. паадзява́цца, апрану́цца, мног. паапрана́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)