неаха́йны, -ая, -ае.

1. Які не захоўвае чысціні, парадку; які ўтрымліваецца ў беспарадку.

Неахайная гаспадыня.

Н. пакой.

2. Зроблены абы-як, без стараннасці.

Неахайная работа.

|| наз. неаха́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́к-нибудь нареч.

1. яке́будзь, не́як, нейк;

ка́к-нибудь на́до разреши́ть вопро́с яке́будзь (не́як) трэ́ба вы́рашыць пыта́нне;

2. (кое-как) абы-я́к;

он всё де́лает ка́к-нибудь ён усё ро́біць абы-я́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́е-ка́к нареч. сяк-та́к, так-ся́к; (как-нибудь) яке́будзь, не́як, нейк; (небрежно) абы-я́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наля́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. што. Зрабіць што-н. наспех, няўмела, абы-як.

Н. карціну.

2. чаго, чым і без дап. Напэцкаць, нарабіць плям на чым-н.

Н. на абрус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

так-ся́к, прысл. (разм.).

1. Нейкім чынам, з пэўнымі намаганнямі.

Т. перабраліся на другі бераг рэчкі.

2. у знач. вык. Абы-як; без асаблівага жадання.

На работу т., а на ежу мастак (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагары́, прысл.

1. На спіне, на спіну.

Ляжыць д.

2. Угору, уверх.

Як ні ары, абы чорным д. (прыказка).

Дагары нагамі

1) у перавернутым, перакручаным становішчы (быць і пад.);

2) уніз галавой, кулём (падаць, ляцець і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

варга́нить несов. (делать наскоро, кое-как) прост., пренебр. рабі́ць наспе́х, абы-я́к; парта́чыць; (мастерить) майстрава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кало́да¹, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ло́д, ж.

1. Кароткае тоўстае бервяно.

2. Вулей, зроблены з камля дуплістага дрэва.

Чатыры калоды пчол.

3. перан. Пра непаваротлівага, нязграбнага чалавека (разм., пагард.).

Цераз пень калоду (разм., неадабр.) — дрэнна, абы-як (рабіць што-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абалва́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што (разм.).

1. Груба, збольшага абчасаць што-н., падрыхтаваць для далейшай апрацоўкі.

А. камень.

А. бервяно.

2. Паспешліва, абы-як падстрыгчы (жарт.).

А. хлопца.

3. Абдурыць, ашукаць.

А. слухачоў.

|| незак. абалва́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абалва́ньванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяп, выкл. (разм.).

1. Ужыв. гукапераймальна для абазначэння рэзкіх удараў па чым-н. цвёрдым (пры сячэнні).

2. у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясл. цяпаць—цяпнуць.

Цяп за руку.

Цяп-ляпужыв. для абазначэння хуткага, але неахайнага выканання работы; абы-як.

Цяп-ляп і гатова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)