памы́і, -яў.
Брудная вада з харчовымі адкідамі пасля мыцця пасуды і пад.
Балейка для памыяў.
Абліць памыямі каго-н. (таксама перан.: ачарніць, абняславіць).
|| прым. памы́йны, -ая, -ае.
Памыйная яма (памыйніца).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абнясла́ўлены обессла́вленный, осла́вленный, опозо́ренный, обесче́щенный, осрамлённый; пору́ганный; см. абнясла́віць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аплява́ць, -люю́, -люе́ш, -люе́; -люём, -люяце́, -люю́ць; -лю́й; -лява́ны; зак., каго-што (разм.).
1. Пакрыць каго-, што-н. пляўкамі.
2. перан. Зганьбіць, беспадстаўна зняважыць, абняславіць каго-н.
А. сумленнага чалавека.
|| незак. аплёўваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абнеслаўля́ць несов. обессла́вливать, бессла́вить, ославля́ть, позо́рить, обесче́щивать, срами́ть; см. абнясла́віць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
просла́вить сов.
1. прасла́віць; усла́віць;
2. (опорочить) разг. знясла́віць, абнясла́віць, зга́ньбіць, зга́ніць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абнясла́ўленне (каго, чаго) ср. обессла́вление, опозо́рение, обнесла́вление, осрамле́ние; надруга́тельство (над кем, чем); см. абнясла́віць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аплява́ць, аплюю, аплюеш, аплюе; аплюём, аплюяце; зак., каго-што.
1. Пакрыць каго‑, што‑н. пляўкамі.
2. перан. Беспадстаўна зняважыць, зганьбіць, абняславіць каго‑, што‑н. Злосць і крыў агарнулі лесніка. Яго так зняважылі, аплявалі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запля́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.
1. Пакрыць плямамі. Запляміць спадніцу. Запляміць стол чарнілам.
2. перан. Зганьбіць, абняславіць. Запляміць сябе ганебным учынкам. □ Пятро як бы баяўся, каб хто незнарок не абразіў, не запляміў яго светлых і чыстых пачуццяў. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апага́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
1. што. Забрудзіць, сапсаваць чым‑н. брудным; запаганіць. Апаганіць хату. // Наздзекавацца, абняславіць што‑н., якое‑н. месца, забрудзіўшы яго. Апаганіць магілу.
2. каго-што. Наздзекавацца з каго‑, чаго‑н., зрабіўшы ганебны ўчынак. Апаганіць дзяўчыну. Апаганіць імя.
3. што. Якім‑н. учынкам, словам зрабіць непрыемнасць. Апаганіць настрой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ванця́ць ’абняславіць’ (КЭС). Да кораня ванц‑ (гл. ванцак). Магчыма, варта прыняць пад увагу і літ. vaitóti ’стагнаць, вохкаць’, прус. waitiāt ’гаварыць’ і бел. (з балт.) вайцяць ’сварыцца, крычаць, лаяцца’ (Урбуціс, Baltistica, 1969, 2, 161; Непакупны, Мовознавство, 1968, 6, 35; Непакупны, Бел.-укр. ізал., 53–54), пад уплывам якіх маем ванцяць замест ванцаць. Верагодна, таксама ванцяць < вайцяць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)