абме́н, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абменьваць — абмяняць і абменьвацца — абмяняцца.
2. Спец. Адна з форм вытворчых адносін, якая заключаецца ва ўзаемным адчужэнні прадуктаў працы і іншых аб’ектаў уласнасці на аснове добраахвотнага пагаднення.
•••
Абмен рэчываў — сукупнасць працэсаў, звязаных з ператварэннем рэчываў у жывых арганізмах у іх узаемадзеянні з навакольным асяроддзем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Зрабіць абмен, абмяняць. — І яшчэ адно, Андрэй Ігнатавіч, — шэптам загаварыў барадач, — трэба збыць тавар, прамяняць на чырвонцы, з імі спакайней... Якімовіч. // на каго-што. Адмовіўшыся ад каго‑, чаго‑н., аддаць перавагу другому. Ну і кожны з хлопцаў бадай што роднага бацьку прамяняў бы на .. [Піліпа]. Кулакоўскі. — Самасад ні на якія папяросы не прамяняю, — заявіў .. [Васіль], згортваючы цыгарку. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмяні́ць, ‑мяню, ‑меніш, ‑меніць; зак., што.
1. Спыніць існаванне чаго‑н.; ліквідаваць. У Рубанаўцы калісь хутары зрабілі, потым вайна, рэвалюцыя, хутары самі рубанаўцы адмянілі. Галавач. // Аб’явіць што‑н. раней прынятае, узаконенае несапраўдным; скасаваць. Адмяніць прысуд. □ [Сцяпан Тамашэвіч:] — Мы склікалі агульны сход жыхароў і імем Савецкай улады адмянілі загады акупацыйных улад. Залескі. // Даць распараджэнне, каб аб’яўленае, намечанае не адбылося. Адмяніць экскурсію. Адмяніць паездку за горад.
2. Замяніць па тое, што больш падыходзіць; абмяняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)