абмяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -ме́нены; зак., каго-што.

1. Аддаць адно што-н. і атрымаць замест яго другое такой жа ці інш. вартасці.

А. кніжку ў бібліятэцы.

2. Памылкова ці наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй.

У гардэробе абмянялі паліто.

|| незак. абме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абме́н, -у, м.

|| прым. абме́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмяня́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абмяня́ю абмяня́ем
2-я ас. абмяня́еш абмяня́еце
3-я ас. абмяня́е абмяня́юць
Прошлы час
м. абмяня́ў абмяня́лі
ж. абмяня́ла
н. абмяня́ла
Загадны лад
2-я ас. абмяня́й абмяня́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час абмяня́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абмяня́ць сов. обменя́ть;

а. насе́нне — обменя́ть семена́;

а. кро́ны на рублі́ — обменя́ть кро́ны на рубли́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Аддаць адно што-небудзь і атрымаць замест яго другое. Абмяняць насенне. Абмяняць кніжкі ў бібліятэцы. // Спец. За адзін тавар атрымаць іншы такой самай вартасці. Абмяняць тавар на тавар.

2. Памылкова ці наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй. У гардэробе абмянялі паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмяні́ць, абмяня́ць

1. (us)tuschen vt, intauschen vt (на што-н. ggen A); mtauschen vt; wchseln vt;

2. (пераблытаць) (zfällig) vertuschen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абме́ньваць гл. абмяняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наабме́ньваць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго.

Абмяняць значную колькасць чаго-н.

Н. марак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абме́ньваць несов. обме́нивать; см. абмяня́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обменя́ть сов. абмяня́ць, мног. паабме́ньваць, замяні́ць, памяня́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

exchangeable [ɪksˈtʃeɪndʒəbl] adj. які́ мо́жна замяні́ць, абмяня́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)