створ, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Частка прасторы, абмежаваная стойкамі, перакладзінамі і пад.

С. футбольных варот.

2. Тое, што і створка.

3. Размяшчэнне двух прадметаў на адной лініі з вокам назіральніка, а таксама напрамак, вызначаны сумяшчэннем такіх прадметаў (спец.).

|| прым. ство́рны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дабрабы́т ’дабрабыт’ (БРС). Укр. добро́бут, польск. dobrobyt ’тс’. Магчыма, у бел. мове (таксама ўкр.) запазычанне з польск. мовы. Лексема гэта тэрытарыяльна абмежаваная і магчымасць запазычання вельмі верагодная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проста́чка разг. прасця́чка, -кі ж., праста́чка, -кі ж.; (ограниченная) абмежава́ная, -най ж.; (недалёкая) недалёкая, -кай ж.; (глуповатая) дурнава́тая, -тай ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сегме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. У геаметрыі: частка круга, абмежаваная дугой і яе хордай, а таксама частка шара, аддзеленая сякучай плоскасцю.

2. Адзін з многіх аднародных членікаў цела некаторых жывёл, а таксама адзін з некалькіх аднародных участкаў якога-н. органа (спец.).

С. пазваночніка.

|| прым. сегме́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохвуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная чатырма прамымі лініямі, што перасякаюцца і ўтвараюць чатыры ўнутраныя вуглы. // які або чаго. Фігура або прадмет такой формы. Гэта быў белы кардонны чатырохвугольнік намерам у звычайную паштоўку. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пло́шча, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Частка плоскасці, абмежаваная замкнутай ломанай або крывой лініяй.

П. чатырохвугольніка.

2. Незабудаванае вялікае і роўнае месца (у горадзе, вёсцы), ад якога звычайна разыходзяцца ў розныя бакі вуліцы.

П.

Перамогі ў Мінску.

3. Прастора, памяшканне, прызначаныя для якіх-н. мэт.

П. пад азімыя культуры.

Жылая п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

франто́н, ‑а, м.

Трохвугольная або цыркульная верхняя частка фасада будынка, абмежаваная схіламі даху і карнізам. Сярэдзіна сяла. Стары высокі касцёл даўняй архітэктуры, з франтонам, без ніякіх купалоў. Пестрак. Дом у Салаўя на местачковы манер: абшаляваныя дошкамі сцены, зялёныя аканіцы, франтон з акенцам. Навуменка.

[Фр. fronton.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ство́рка ‘кожная з дзвюх рухомых палавінак дзвярэй, аканіц, варот і пад.’ (ТСБМ), створ ‘зачыненне (дзвярэй, вакон)’, ство́рчысты ‘створкавы’ (Нас.). Сюды ж створ ‘частка прасторы, абмежаваная стойкамі, перакладзінамі’, ‘створка’ (ТСБМ). З рус. ство́рка, створ ‘тс’, як і ўкр. створ (гл. ЕСУМ, 5, 404). Гл. затвор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У геаметрыі: частка круга, абмежаваная дугой і двума радыусамі.

2. Участак, абмежаваны радыяльнымі лініямі.

С. стадыёна.

С. абстрэлу.

3. Аддзел установы, арганізацыі, які мае пэўную спецыялізацыю.

Культурна-масавы с.

С. уліку.

4. Частка народнай гаспадаркі, якая мае пэўныя эканамічныя і сацыяльныя адзнакі.

Прамысловы с.

|| прым. се́ктарны, -ая, -ае (да 1 знач.) і сектара́льны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Во́бруб ’плошча зямлі ў адным кавалку’ (КЭС). Рус. о́бруб ’дзеянне па дзеяслову абрубіць; калодзежны зруб’, укр. обру́б ’асобны кавалак зямлі, участак’, польск. obrąb, obrębабмежаваная тэрыторыя, участак, граніца’, в.-луж. wobrub ’край, абрубка адзежы’, чэш. obruba, серб.-харв. òbrub(a) ’край адзежы, кашулі’; ’нізкая каменная агароджа калодзежа’. Да абрубіць. Параўн. абрубак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)