апаяса́ць, апаяшу́, апая́шаш, апая́ша; апаяшы́; апаяса́ны; зак.

1. каго-што. Надзець на каго-н. пояс, падперазаць.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., што. Працягнуцца вакол чаго-н., абкружыць сабой.

Лес апаясаў вёску.

|| незак. апая́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. апаяса́цца, апаяшу́ся, апая́шашся, апая́шацца; апаяшы́ся (да 1 знач.); незак. апая́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што чым.

Абгарнуць (у 2 знач.), ахінуць, абкруціць. // перан. Абкружыць, абступіць. Яны [лугі] падступаюць да самых гародаў, да вішнёвых прысад, што вянком абвінулі амаль кожную вясковую сядзібу. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абка́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абка́паць сябе чым‑н.

абкапа́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.

1. Абкружыць сябе землянымі збудаваннямі.

2. Абгарнуцца чым‑н., закопваючыся. Паравік стаіць цішком.. Абкапаўся ён імхом І залез у верас. Свірка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асну́ты ’ахоплены сном’ (Сцяшк.). Сувязь са сном, відаць, другасная, народнаэтымалагічная; хутчэй тут дзеепрыметнікавае ўтварэнне ад дзеяслова *аснуць з коранем *snu‑/snov‑ (гл. снаваць). Польск. osnuć ’снуючы нітку, абкружыць ёй’, адкуль ’ахутаць’. Магчыма, у сувязі з абмежаваным пашырэннем слова трэба лічыць яго польскім запазычаннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абста́віцца, ‑стаўлюся, ‑ставішся, ‑ставіцца; зак.

1. Паставіць што‑н. вакол сябе; абкружыць сябе чым‑н. Абставіцца крэсламі.

2. Абзавесціся, забяспечыць сваё жыллё мэбляй. У яго позірку [Кірыла] злавіў нешта падобнае на знявагу ці насмешку: «Сядзіш, пісака, у кабінеце? Бач, як абставіўся». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкружа́ць несов.

1. окружа́ть;

2. (обводить чем-л. вокруг) окружа́ть;

3. оцепля́ть;

4. охот. обкла́дывать;

5. (вокруг) обходи́ть, обега́ть, объезжа́ть;

1-5 см. абкружы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апераза́ць, аперажу, апяражаш, апяража; зак., каго-што.

1. Надзець пояс і пад.

2. Абвязаць каго‑н. поясам і пад. // перан. Абкружыць, абнесці, абгарадзіць што‑н. чым‑н. Іван Грозны пабудаваў некалькі крэпасцей у ваколіцах горада, а самы горад аперазаў земляным валам. Хадкевіч.

3. Разм. груб. Ударыць. Гэлька са злосцю схапіла палку і з усёй сілы аперазала сабаку. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсе́сці, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ся́дзе; зак. (разм.).

1. каго-што. Сеўшы, размясціўшыся вакол каго-, чаго-н., абкружыць.

Дзеці абселі вогнішча.

2. каго-што. Сеўшы ў вялікай колькасці, заняць паверхню чаго-н.

Мухі абселі стол.

3. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Пра з’яўленне балячак, сыпу на губах, твары.

Балячкі абселі губы.

4. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Зрабіцца больш шчыльным, апусціцца ўніз, апасці.

Снег абсеў.

Зямля абсела за ноч.

5. Страціўшы апору ў нагах, зваліцца; асунуцца ўніз.

Ад страху чалавек абсеў на зямлю.

|| незак. абсяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апаяса́ць, апаяшу, апаяшаш, апаяша; зак., каго-што.

1. Надзець на каго‑н. пояс, падперазаць каго‑, што‑н.

2. перан. Працягнуцца вакол чаго‑н., абкружыць, ахапіць сабой што‑н. Праз агнявую заслону, што апаясала аэрадром, здавалася, нельга было прабіцца ні жалезу, ні сталі. Шахавец. Праходзячы ў той дом [маўзалей] бясконцаю чаргою, яго [Ільіча] не стужкай мы жалобнай абвілі, Апаясалі мы яго жывой ракою, Жывы людскі вянок навек яму сплялі. Куляшоў. Сто вежаў Прагі залатой, Каменных дзіў яго [Яна Жыжкі] радзімы, Апаясаў фабрычны строй З узвіхранай чупрынай дыму. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаві́ць, апаўю, апаўеш, апаўе; апаўём, апаўяце; зак., што.

1. Абматаць, абкруціць што‑н. чым‑н. Апавіць галаву стужкай. // Размясціць вакол чаго‑н., абкружыць. Здаецца, недарэчным было да гэтых вочак-васількоў, да льняных кудзеркаў, што вянком апавілі твар яе [Ганнін] белы, браўнінг пры поясе, маленькая карабінка за плячыма, кулямётная стужка цераз плячо... Нікановіч. // Аплесці сабой (аб раслінах).

2. перан. Пакрыць з усіх бакоў, ахугаць; заслаць (дымам, туманам). Лісце алае засыпае роў, Пушчу чорную апавіў туман. Караткевіч. Ціхі ночы спакой усё наўкол апавіў. Гурло. // Ахапіць, абняць (пра пачуцці). Невыразна лёгкі, як дымок, сум апавіў сэрца. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)