Перасэ́ндзіць (пірясзпьдзіць) ’абгаварыць’ (Юрч. СНС). З польск. przesądzić ’асудзіць’, але з семантыкай рус. осудитьабгаварыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абмеркава́ць, -мярку́ю, -мярку́еш, -мярку́е; -мярку́й; -меркава́ны; зак., што.

Калектыўна абгаварыць што-н., прааналізаваць, абдумаць і зрабіць вывады.

А. даклад.

А. новы праект статута.

|| незак. абмярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абмярко́ўванне, -я, н. і абмеркава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абгаво́раны

1. обсуждённый;

2. оговорённый, оклеве́танный, очернённый, оха́янный;

1, 2 см. абгавары́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Ізгі́дзіць, ізгы́дыты ’зганіць, абгаварыць’ (брэсц., Нар. лексіка, 77). Ад гідкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Агу́дзіць ’асудзіць, абгаварыць, зганіць’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), агужываць ’тс’ (Нас.) да гудзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Працыцырава́цьабгаварыць каго-небудзь’ (паст., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка (4, 105), з рус. цитировать ’цытаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Заклі́пацца, заклі́патісе ’клясціся’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. разм. zaklepać ’зрабіць, абгаварыць, паабяцаць’. Відаць, бел. слова на польск. тэрыторыі з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абраха́ць, ‑брашу, ‑брэшаш, ‑брэша; зак., каго-што.

Разм. Зняславіць, зганьбіць, нагаварыўшы на каго‑н.; абгаварыць. Было і яшчэ адно апраўданне [у Руневіча]: «Я ж не цётка якая, што садзіць нос у шчыліну, каб потым абрахаць». Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гнюсіць, ‑гнюшу, ‑гнюсіш, ‑гнюсіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Забрудзіць што‑н. з усіх бакоў. Хлапчукі падкасваюць штаны, а дзяўчынкі, ідучы ззаду, падымаюць сукенкі, каб не выгнюсіць іх рудою. Васілевіч.

2. перан. Абгаварыць, абалгаць, аблаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оговори́ть сов.

1. (оклеветать) абгавары́ць;

2. (заранее условиться) абумо́віць, агавары́ць;

3. (сделать оговорку) агавары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)