двухмо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які карыстаецца дзвюма мовамі. Міністр Тугут хоча абаперціся ў Заходняй Беларусі на кулака, дае пазыкі, адкрывае двухмоўныя школы, прыдобрываецца. Пестрак.

2. Складзены на дзвюх мовах. Двухмоўны слоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узлакаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

Разм. Абаперціся локцем на што‑н. Адсунуў [Сцяпан] фіранку, узлакаціўся па падаконнік і пачаў глядзець на вуліцу. Скрыган. Сяргей сеў на пень, абняўшы калматую галаву рукамі, узлакаціўся на калені, глыбока задумаўся. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аба..., прыстаўка (гл. а... ​1).

Ужываецца замест «а... ​1» і «аб...»: 1) перад збегам зычных: абабраць, абагнаць, абазваць, абазначыць; 2) перад зычнымі «б», «п» з наступным апострафам (’), а ў некаторых выпадках і без яго: абаб’ю, абап’ю, абабіць, абаперціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упэ́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Забрудзіць, запэцкаць. Паглядзеўшы на купчастую хвойку, Максімка выбраў месца, каб дзе абаперціся і не ўпэцкаць свой новы палітон у жоўтую смалу, якая пацеркамі вісела, дастаў з кішэні дудку і няўпэўнена зайграў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпе́рціся, -пру́ся, -прэ́шся, -прэ́цца; -про́мся, -праце́ся, -пру́цца; прыпёрся, -пе́рлася; -пры́ся; зак.

1. чым да кагочаго. Стаўшы або сеўшы блізка да каго-, чаго-н., абаперціся верхняй часткай тулава на каго-, што-н.

П. спінай да дзвярэй.

2. Тое, што і прыперці (у 4 знач.; разм.).

Чаго ты сюды прыпёрся?

3. Знайсці прыстанішча, прыстроіцца дзе-н. (разм.).

Гэтаму чалавеку няма дзе часова п.

|| незак. прыпіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абле́гчыся, ‑ляжацца; зак.

Разм.

1. Абаперціся, усперціся. Ён [Ткачук] грузна аблёгся на наш хісткі столік, добра зацягнуўся цыгарэтай. Быкаў.

2. Прыйсці да звычайнага стану рэчаў; уладкавацца. І прыйшлі дамоў з такім пачуццём, нібы ўсё ўжо больш-менш добра, усё сяк-так абляглося, стала на сваё месца. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыслані́цца, ‑сланюся, ‑слонішся, ‑слоніцца; зак.

Прыхіліцца, прытуліцца, абаперціся. [Дзед Талаш] выбраў зацішнае месца, прысланіўся да старой яліны пад навіссю спушчаных, прысыпаных снегам галін. Колас. — А цяпер захініся ў плашч, прысланіся да мяне і паспі. Сяргейчык. Людзі ўсе чыста Былі каля школы на сходзе. .. Ён падышоў. Да сцяны Прысланіўся ён збоку. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывалі́цца 1, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

Прыхіліўшыся, абаперціся аб каго‑, што‑н. [Дзедзіха] паспеў толькі прываліцца спіной да камля, не помніў, як асунуўся, сеў у снег, знямеў. Пташнікаў. Фашыст крэкнуў і са скрыўленым грымасай тварам... застыў у зняменні, прываліўшыся плячыма да сцяны. Сіняўскі.

прывалі́цца 2, ‑валіцца; зак.

Трохі, не поўнасцю зваліцца (пра сукно).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касты́ль, ‑я, м.

1. Апора для чалавека бяз ног або з хворымі нагамі; мыліца. Абаперціся на кастыль. Хадзіць на кастылях. □ Стаў дзядок пад акном, З плечаў торбы вісяць, Бок падпёр кастылём. Купала.

2. Металічны шпень, які забіваецца ў шпалу для прымацавання да яе рэйкі. Саромеючыся, Мікалай расказаў: — Працую на чыгунцы ў рамонце... Забіваем кастылі, ну, такія вялікія цвікі, якімі трымаецца рэйка на шпалах. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Зрабіць глыбокі ўдых і выдых; перавесці дух. Юра перадыхнуў, быццам яму не хапала паветра. Якімовіч.

2. Зрабіць кароткі перапынак для адпачынку ў час хадзьбы, працы і пад. Рукі пачыналі млець і ныць ад стомленасці, цягнула хоць трошачкі перадыхнуць, на нешта абаперціся. Кулакоўскі. Адразу, не перадыхнуўшы пасля доўгага пераходу, кінуліся [танкісты] ў бой. Мележ. Усё часцей і часцей садзіліся птушкі, каб перадыхнуць — давалася ў знакі стома. Клышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)