паваражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; зак.

1. Адгадаць будучае або мінулае па картах, лініях рукі і пад. Ну, паваражыце мне! — панна Людміла працягнула Лабановічу руку. Колас.

2. перан. Разм. Па-майстэрску, падобна чараўніку, папрацаваць над чым‑н. Бацька моўчкі павёў .. [хлопчыка] ў каюту, паваражыў над электроннай машынай, і з яе выпаўзла белая стужка з мноствам чорненькіх рысачак. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Многа, доўга памучыцца; нацярпецца мук, гора. — [Дачка] ж у мяне адна-адзіная. Нікуды яе не адпушчу. Хопіць таго, што ў вайну колькі намучыліся. Сапрыка. // Зазнаць шмат цяжкасцей, памучыцца з кім‑, чым‑н. Намучыцца ў дарозе з маладым канём. // Вельмі стаміцца. [Цешча:] — Адам! Ну зірні ж на свайго сына... Толькі ціхенька, не разбудзі Мар’яны. Намучылася, бедная. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Чхаючы, запырскаць каго‑, што‑н.

2. Разм. Выказаць пагарду да каго‑, чаго‑н. Ну прыйдзе ліха к нам, — Яго не пастрыножыш. Начхай ты на яго. Колас. Устае прад вачыма наш дзень — звычайны дзень простых людзей, што будуюць жыццё, тых людзей, каму, як той казаў, начхаць на запіскі на клямках. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праці́снуць, ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Ад націскання зрабіць умяціну на чым‑н. Праціснуць каробку. □ Па снезе знаць ад іх чорныя кругі — вёдры праціснулі снег да зямлі. Пташнікаў.

2. Праштурхнуць, прасунуць у што‑н. вузкае, цеснае ці паміж чым‑н. Праціснуць руку ў шчыліну. □ Максім праціснуў праз краты твар і, махаючы рукою, назваў сваё прозвішча. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымо́ўкнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. прымоўк, ‑ла; зак.

Разм. Спыніць размову, спевы, крык і пад.; прыціхнуць, замоўкнуць. Старая зразумела, што хлапец не хоча сур’ёзна адказваць на яе пытанні, таму зноў прымоўкла. Кулакоўскі. У седлавіне прымоўклі, прыціхлі, і вецер неўзабаве данёс прыцішаны адлегласцю голас. Быкаў. Салаўі адразу ж прымоўклі — мусіць, пераканаліся, што жаб перакрычаць сёння ім не ўдасца. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак.

1. што і без дап. Пісаць некаторы час. Ды я кажу: — Ну, ты цяпер папішы, а я, брат, буду рысаваць. Брыль.

2. каго-што. Разм. Занесці ў спіс усё, многае або ўсіх, многіх. Папісаць усіх у гурток. Папісаць усю маёмасць.

•••

Нічога не папішаш — тое, што і нічога не зробіш (гл. зрабіць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́лудзень, ‑дня, м.

1. Тое, што і абед. Сёння на світанні Піліпка зайшоў у хату, каб паснедаць і ўзяць торбачку з полуднем. Навуменка. Абедзенная пара даўно ўжо прайшла, але .. [Алесь] забыў пра полудзень. Чарнышэвіч.

2. Сярэдзіна дня; поўдзень. Ну, то ўставай, ды будзем абедаць; ужо, бачыш, за полудзень мінула. Гартны.

3. Лёгкая яда паміж абедам і вячэрай; падвячорак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правасла́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да праваслаўя. Праваслаўныя малітвы.

2. Які вызнае праваслаўе. Ну, бо, кажуць, ёсць беларусы праваслаўныя і католікі, — далей разважыла [жонка]. Карпюк. / у знач. наз. правасла́ўны, ‑ага, м.; правасла́ўная, ‑ай, ж. [Саўка:] Хоць вы [Хімка] і праваслаўная, але за католікам замужам... у касцёле вянчаліся... Гурскі. Поп вырачыў на мяне спалоханыя вочы. — Дык .. [Казік] не праваслаўны? Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праня́цца, праймуся, проймешся, проймецца; пр. праняўся, ‑нялася, ‑лося; заг. прайміся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць насычаным чым‑н. А макаў сок такі салодкі! Ламанцы ў ім, ну як калодкі — Так добра макам праняліся. Колас.

2. Глыбока пранікнуцца якім‑н. пачуццём. Праняцца павагай да старэйшых. □ А Месяц як зірнуў на зоркі, увесь праняўся жалем горкім. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асканда́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Разм. Трапіць у няёмкае, непрыемнае становішча; зняславіць сябе, набрацца сораму. Спевакі баяцца аскандаліцца перад новым чалавекам, ды яшчэ валасным пісарам, і трымаюць галасы ў граніцах пэўнай дысцыпліны. Колас. [Анісім:] — Тры дні, братцы, я хадзіў за дзікам. А яго няма і няма. «Ну, — думаю, — аскандаліўся». Адно ж сёння ўсё ж асачыў яго. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)