Дараві́зна ’падарунак’. У ст.-бел. мове даровізна ў значэнні ’падарунак, падаравальны запіс’ вядома з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. мовы (параўн. польск. darowizna, вытворнае ад дзеяслова darować). Аб запазычанні гл. у Кюнэ, Poln., 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніга́дкі ’бесклапотна, ні аб чым не думаючы’ (Бяльк.), ’добра’ (Ян.), ’хоць бы што, нядоўга думаючы’ (ТС), ні гадкі ’як ні ў чым не бывала, як з гусі вада’ (Шат.). Гл. гадка ’размова’, г. зн. ’без доўгіх размоў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навуле́чка ’навалачка’ (навагр., З нар. сл.). З польск. nawleczka ’тс’, параўн. наўлечка; устаўное у з’явілася, відаць, для перадачы характару гучання польскага якое не ідэнтыфікуецца з бел. ў, што сведчыць хутчэй за ўсё аб вусным шляху запазычання слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кыш ’выкрык, якім адганяюць курэй, птушак’ (ТСБМ, ТС, Бяльк., З нар. сл., Нік. Очерки, Чуд.). Укр. киш, рус. кыш ’тс’, балг. къш‑къш ’тс’. Наяўнасць балг. адпаведніка не сведчыць аб прасл. характары выкрыку (гл. Слаўскі, 3, 502).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абык ’звычай, звычка’ (Нас.), абыкаць (Нас.) < аб‑вык, гл. таксама абыкласць ’звычай’ (Нас., Гарэц.), абыкла ’звычайна’ (КТС), абыклы ’звычайны’ (Нас., Касп., КТС, Яруш.), гл. таксама абычай (Шат., Нас., Сержп.). Вельмі архаічная форма. Параўн. серб.-харв. о̀бика ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абыто́к ’востраў’ (Др.-Падб.) < аб‑цячы, параўн. востраў і струя, струмень. Маецца на ўвазе рачны востраў. Беларускае слова дакладна супадае з рэканструкцыяй Трубачова на аснове анамастычных даных, гл. Трубачоў, Дополн., 3, 101; параўн. Мартынаў, SlW, 61–62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́кі ’саматканыя коўдры’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. параўноўвае з ням. Decken ’тс’. Хутчэй запазычанне з польск. deka ’тс’ (< ням.; аб польск. слове Брукнер, 87). Параўн. і ст.-бел. дека ’папона’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацяга́нец ’кажух, пацягнуты сукном’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), рэч., пацяганка ’тс’, гом. ’аблямоўка ў кажусе’ (браг., Нар. словатв.; Мат. Гом., Ян.). Утворана ад пацягнуць < цягнуць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑анец (аб ім. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26–27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́юсны (аб ікры) (ТСБМ). З рус. паю́сный, якое з па́юс ’торбачка з ікрой у рыбы’ < ст.-рус. паюзъ < прасл. pa‑ǫzъ < vęzati > вязаць (гл.) — Трубачоў, ЭИРЯ, 2, 1962, 32–34; Этимология–1976, 168; Борысь, Prefiks., 18–20.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ўка ’хустка’ (мін., саліг., ДАБМ, камент., 946). Няясна; няма ніякіх дадатковых дадзеньце аб рэаліі і параўнальнага матэрыялу. Можа быць, гэта скарачэнне і пераробка дыял. навагр. грапо́ўка ’шарсцяная квяцістая хустка з кутасамі’, але апошняе таксама не мае этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)