крапі́ць, краплю́, кро́піш, кро́піць; кро́плены; незак., каго-што.

1. Пырскаць на каго-, што-н.

К. сцены вадой.

2. Пырскаць свянцонай вадой пры выкананні некаторых царкоўных абрадаў.

К. крапілам.

|| зак. акрапі́ць, акраплю́, акро́піш, акро́піць; акро́плены і пакрапі́ць, -краплю́, -кро́піш, -кро́піць; -кро́плены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ганьбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; незак.

1. каго-што. Выказваць неадабрэнне ў адносінах да каго-н.

2. кім-чым. Грэбаваць.

Не ганьбуй старым ботам, пакуль новага не пашыў (прыказка).

|| зак. зганьбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны.

|| наз. ганьбава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гнаі́ць, гнаю́, гно́іш, гно́іць; незак., каго-што.

1. Прыводзіць у стан гніення.

Г. дабро.

2. перан. Доўгі час трымаць каго-н. у невыносна цяжкіх умовах для жыцця.

Г. у турме.

|| зак. згнаі́ць, згнаю́, згно́іш, згно́іць; згно́ены.

|| наз. гнае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збыць, збу́ду, збу́дзеш, збу́дзе; збыў, збыла́, -ло́; збудзь; збы́ты; зак., каго-што.

1. Знайсці збыт чаму-н., прадаць.

З. тавар.

2. Пазбавіцца, вызваліцца ад каго-, чаго-н. (разм.).

З. з рук.

З. бяду з галавы.

|| незак. збыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ігнарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., каго-што.

Не прымаць пад увагу, не заўважыць (не заўважаць), не рэагаваць, не адказваць на што-н.; пагардліва ставіцца да каго-, чаго-н.

І. крытыку.

І. скаргі.

|| наз. ігнарава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Хуткае дзеянне, накіраванае на каго-, што-н. для захопу, грабяжу, забойства і пад.

Адбіць н. ворага.

2. Абвінавачанні, папрокі, з якімі выступаюць супраць каго-, чаго-н.

Яму давялося выслухаць напады крытыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няхва́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

1. каго-чаго. Адсутнасць каго-, чаго-н. у неабходнай колькасці; недахоп чаго-н.

Н. часу.

Н. спецыялістаў.

2. чаго і ў чым. Адсутнасць дастатковых сродкаў для існавання; нястача.

Яны не ведаюць няхваткі ў прадуктах харчавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пава́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго-што.

1. Вызначыць вагу, цяжар каго-, чаго-н.

П. мяхі з жытам.

П. сумку ў руцэ.

2. Узважыць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. усю бульбу.

|| звар. пава́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

берагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; бяро́г, берагла́, -ло́; -ражы́; незак., каго-што.

1. Захоўваць, ашчадна расходаваць; марна не траціць.

Б. здароўе.

Б. кожную капейку.

2. Клапатліва ахоўваць каго-, што-н., засцерагаць ад чаго-н.

Б. тайну.

Б. дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхілі́ць, -хілю́, -хі́ліш, -хі́ліць; -хі́лены; зак.

1. каго-што. Адвесці ўбок, адвярнуць.

А. галаву.

2. што. Адхінуць, адгарнуць.

А. коўдру.

3. перан., каго-што. Не прыняць, адвергнуць; не дапусціць.

А. кандыдатуру.

|| незак. адхіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. адхіле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)