дарысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., каго-што.

1. Скончыць рысаваць што-н.

Д. партрэт.

2. перан. Закончыць стварэнне вобраза, характару.

Д. вобраз галоўнага героя.

|| незак. дарысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. дарысо́ўка, -і, ДМ -со́ўцы, ж. і дарысо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драпе́жны, -ая, -ае.

1. Які корміцца жывёламі (пра звяроў, птушак і пад.).

Д. звер.

Драпежныя рыбы.

2. перан. Прагны, поўны імкнення авалодаць кім-, чым-н., захапіць што-н., а таксама такі, што выражае такое імкненне.

Драпежная натура.

Д. погляд.

|| наз. драпе́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дудзе́ць, дуджу́, дудзі́ш, дудзі́ць; дудзі́м, дудзіце́, дудзя́ць; дудзі́; незак.

1. Іграць на дудцы, дудзе.

2. Утвараць нудныя, цягучыя гукі.

Д. пад нос.

3. перан. Надаедліва, аднастайна паўтараць адно і тое ж (разм.).

Кожны вечар бацькі дудзелі яму, каб жаніўся.

|| наз. дудзе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дуэ́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Паядынак дзвюх асоб пры секунданце з выкарыстаннем зброі як спосаб адстойвання годнасці і асабістага гонару.

Выклікаць на д.

Забіты на дуэлі.

2. перан. Барацьба, спаборніцтва двух бакоў.

Шахматная д.

Артылерыйская д. (перастрэлка).

|| прым. дуэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завало́даць, -аю, -аеш, -ае і заўлада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., кім-чым.

1. Узяць каго-, што-н. у поўнае сваё распараджэнне; захапіць.

З. чужой маёмасцю.

2. перан. Прыцягнуць да сябе, падпарадкаваць свайму ўплыву.

З. чыёй-н. увагай.

|| незак. завало́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закава́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -кава́ны; зак.

1. каго (што). Надзець на каго-н. кайданы.

З. злачынца.

2. перан., што. Замарозіць, пакрыць лёдам.

Мароз закаваў раку.

3. каго (што). Падбіваючы падкову, пашкодзіць нагу каню.

|| незак. зако́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закруглі́цца, -углю́ся, -у́глішся, -у́гліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць круглым, закругленым.

Бераг возера закругліўся.

2. перан. Скараціць выклад, каб хутчэй яго закончыць (разм., жарт.).

Дакладчык закругліўся.

|| незак. закругля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. закругле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрато́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак. (разм.).

1. каго-што. Далёка або невядома куды схаваць, падзець.

І куды ён запраторыў шашкі?

2. перан., каго (што). Заслаць куды-н., адкуль цяжка выбрацца, вызваліцца.

З. каго-н. у глуш.

|| незак. запрато́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зве́рху, прысл.

1. У напрамку ўніз.

З. пасыпалася лісце.

Глядзець з. ўніз (таксама перан.: адносіцца да каго-н. з пагардай, высакамерна).

2. З боку вышэйстаячых органаў.

Дырэктыва з.

3. Па паверхні, у верхняй частцы чаго-н.

Тлушч плавае з.

Масла сапсавалася толькі з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́йка¹, -і, ДМ ба́йцы, мн. -і, ба́ек, ж.

1. Кароткі літаратурны твор алегарычнага зместу з павучальнай канцоўкай.

Байкі Кандрата Крапівы.

2. перан., часцей мн. Пустыя размовы, выдумкі (разм.).

Ці варта слухаць розныя байкі.

|| прым. ба́ечны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Баечная мараль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)