трапло́, ‑а, н.

1. Прылада, пры дапамозе якой трэплюць лён. З траплом у руцэ ў старой, старой адрыне стаю ля плоймы лёну на калу. Машара.

2. перан. Разм. Чалавек, які гаворыць лухту, бязглуздзіца; многа гаворыць. Ну і трапло ты, Ваня, першы раз чалавека ўбачыў, а такое гаворыш, — абураецца яго сусед. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успамяну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.; каго-што, пра каго-што і з дадан. сказам.

Разм. Тое, што і успомніць. Ужо шмат чаго ўспамянулі і перагаварылі мы, калі ў пакой увайшоў чалавек у форме афіцэра Чэхаславацкай арміі. Мележ. Люба ўспамянула, што ёй час дахаты, — казалі ж, каб не бавілася. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разя́віцца, разяўлюся, разявішся, разявіцца; зак.

Разм. Шырока раскрыцца (пра рот, пашчу). Твар у пасажыра выцягнуўся, смешна разявіўся рот, але ніхто на гэта не ўсміхнуўся, ніхто нават не звярнуў увагі. Васілёнак. // Шырока раскрыць рот (пра чалавека). З дзіву — аж разявіўся [паліцай]: што мы за такія? Таўлай. Як выскачыў з залы «Салавей», не захацеўшы быць «панскім салаўём», усе госці разявіліся ад дзіва. Бядуля. // перан. Груб. Сказаць што‑н., гаркнуць. Ну куды так маеш рупіцца? Сёння ж нядзеля... — разявіўся і Джвучка. Пташнікаў. // перан. Уставіцца вачыма, позіркам, разглядаючы каго‑, што‑н. — Што за гармідар тут? — накінуўся .. [містэр Крукер] на грузчыкаў. — Тыя маўчалі, пазіраючы на яго спадылба і мімаволі сціскаючы кулакі.. — Ну, ты чаго разявіўся на мяне? — тыцнуў ён палкай у грудзі аднаго з грузчыкаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чмуры́ць, чмуру, чмурыш, чмурыць; незак., каго-што і без дап.

1. Дурыць, адурманьваць, тлуміць. [Зоя:] — Дзень і ноч на заводзе і дома мудруе і майструе. Я ўжо казала яму: кінь ты, не чмуры галавы. Сабаленка. — Заўтра... Паслязаўтра. Пасля дожджыку ў чацвер, — ужо весела жартуючы, сказаў Каляда.. — Ты мне не чмуры — пасля дожджыку! Ваданосаў.

2. Ашукваць, абдурваць каго‑н., збіваць з толку. І тулілася ўдоўка, Пеставала прымака: — Ну й разумная галоўка! Як людзей ты чмурыш лоўка! Ну і лёгкая рука! Валасевіч.

3. без дап. Гаварыць, рабіць глупствы; хлусіць; прыдурвацца. [Антонаўна:] — А не чмуры ты, стары дурань. Дзяцей пагадаваў, а розуму не набраўся. Прокша. [Раіса:] — Кіньце чмурыць... Я не такая наіўная, каб не пазнаць, як крычыць сава. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обма́н м.

1. (ложь) падма́н, -ну м., хлусня́, -ні́ ж.;

2. (мошенничество) ашука́нства, -ва ср., падма́н, -ну м.;

ввести́ в обма́н уве́сці ў падма́н, ашука́ць, падману́ць;

впасть в обма́н упа́сці ў падма́н, ашука́цца, падману́цца;

да́ться в обма́н даць сябе́ ашука́ць (падману́ць);

обма́н чувств падма́н пачу́ццяў;

обма́н зре́ния падма́н (ілю́зія) зро́ку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць (уверх ці пад што-н.).

П. сякеру пад лаўку.

2. што і чаго. Кінуўшы, дадаць.

П. вугалю ў топку.

3. каго-што і чаго. Даць, паслаць дадаткова (разм.).

П. рэзервы на фронт.

П. машыну дроў.

4. каго-што. Употай пакласці каля каго-, чаго-н., падлажыць.

П. лістоўку.

5. каго-што. Падвезці, давезці (разм.).

П. на машыне ў горад.

|| незак. падкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць рэзкі стук, шум пры ўдарах, удараць з ляскам.

Л. малатком.

2. Біць, удараць па чым-н. з шумам.

Л. па плячы.

3. што. Кідаць што-н. густое, ліпкае.

Л. гліну ў шчыліны.

4. перан., што. Гаварыць што-н. неабдумана, нетакгоўна.

Ляпае языком абы што.

|| зак. паля́паць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| аднакр. ля́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ля́панне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Міжвольна падымаць і апускаць павекі.

М. вачамі.

2. каму. Падаваць знак рухам павек, падморгваць.

М. суседу, каб замоўк.

3. перан. Свяціць мігаючым святлом.

Лямпачка маргае.

4. перан. Упускаць зручны момант; зяваць (у 2 знач.).

|| аднакр. маргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1—3 знач.).

Вокам не маргнуць

1) не падаць віду;

2) доўга не раздумваць, не вагацца перад тым, як зрабіць што-н.

|| наз. марга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тармазі́ць, -мажу́, -мо́зіш, -мо́зіць; -мо́жаны; незак., што.

1. таксама без дап. Запавольваць або спыняць рух чаго-н. (звычайна пры дапамозе тормаза).

Т. трактар.

Машына хутка тармозіць.

2. перан. Стрымліваць рух чаго-н.; затрымліваць развіццё чаго-н.

Т. работу.

Т. будаўніцтва школы.

3. перан. Аслабляць, спыняць праяўленне чаго-н. (спец.).

Т. рэфлексы.

|| зак. затармазі́ць, -мажу́, -мо́зіш, -мо́зіць; -мо́жаны.

|| аднакр. тармазну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.; разм.).

|| наз. тармажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. (разм.).

1. каго-што ў што. Уштурхнуць, усунуць.

У. пальчаткі ў кішэню.

Яго сілай упхнулі ў кабінет.

2. перан., што. Прымусіць узяць, прыняць што-н.

У. няякасны тавар каму-н.

3. перан., каго. Паставіць на якую-н. работу, пасаду і пад. супраць волі або ўладкаваць куды-н. па пратэкцыі.

У. на завод.

У. сына на завочнае аддзяленне інстытута.

|| незак. упіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і упі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)