аскаба́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м. (разм.).

Кавалак, абломак, асколак чаго-н.

А. дрэва.

|| прым. аскаба́лкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астрана́ўтыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Навука аб палётах лятальных апаратаў у сусветнай прасторы.

|| прым. астранаўты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асцё, -я́, н., зб.

Доўгія тонкія асцюкі на каласах некаторых злакаў (жыта, ячменю, пшаніцы).

|| прым. асцёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтазаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Аўтамабільны завод.

|| прым. аўтазаво́дскі, -ая, -ае і аўтазаво́дскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтапіло́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне для аўтаматычнага кіравання лятальным апаратам.

|| прым. аўтапіло́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аэрафотазды́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Фатаграфаванне мясцовасці з лятальных апаратаў.

|| прым. аэрафотазды́мачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бааба́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Гіганцкае трапічнае лісцевае дрэва з вельмі тоўстым ствалом.

|| прым. бааба́бавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́йка², -і, ДМ ба́йцы, ж.

Мяккая баваўняная тканіна з прыгладжаным ворсам.

|| прым. ба́йкавы, -ая, -ае.

Байкавая коўдра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

байні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Адтуліна ў сцяне абарончых збудаванняў для вядзення агню.

|| прым. байні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бард, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Паэт і музыкант, выканаўца ўласных песень.

|| прым. ба́рдаўскі, -ая, -ае.