зварухну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. каго-што. Прывесці ў лёгкі рух; скалыхнуць. І як вокам азірнуць — Збожжа, збожжа, збожжа, Нават вецер зварухнуць Каласы не можа... Грахоўскі. // перан. Заклікаць да дзеяння. Папрацавалі мы нямала, Каб зварухнуць, падняць народ. Бітэль.

2. чым. Паварушыць, кіўнуць. Ніводным плаўніком не зварухнуў [шчупак]. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вар’я́т, ‑а, М ‑р’яце, м.

1. Псіхічна хворы чалавек. Хто цяпер пашкадуе залатаных стрэшак? Хіба толькі вар’ят або вораг які. Дудар.

2. Лаянк. Той, хто дзейнічае безразважна; шалёны; дзівак. [Вольга Сцяпанаўна:] — Ну, дай жа ты дзіцяці казку паслухаць! Добры бацька сам расказаў бы, а ён і паслухаць не дае. Вось вар’ят ужо! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Усклікнуць «вух», выказваючы здзіўленне, захапленне. // Адазвацца падобным гукам (пра некаторых птушак). Сава і вухнула, сабраўшы дух: «Ку-га, ку-га, вух-вух!» Дубоўка.

2. Тое, што і бухнуць ​1 (у 1 знач.). За Дзвіною глуха вухнуў гром. Савіцкі. Аднекуль з дарогі вухнуў лёгкі мінамёт. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пырснуць, ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што.

1. Пырснуўшы, выліцца.

2. перан. Імгненна распаўсюдзіць што‑н. дробнымі часцінкамі (аб прамянях, іскрах і пад.). Сонца выпырснула першыя прамені.

3. перан. Імгненна вылезці, выскачыць, з’явіцца. [Жарнавіч] спыніўся і задумаўся, гледзячы праз акуляры ў даль хмызоў, на якіх выпырснулі маладыя.. зялёныя лісточкі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́слізнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Слізгануўшы, выпасці, вырвацца. Рыба выслізнула з рук.

2. перан. Разм. Хутка і непрыкметна выйсці, уцячы адкуль‑н. Ціхенька, каб [мама] не заўважыла, дзяўчынка выслізнула за дзверы і выбегла на вуліцу. Арабей. [Камандуючы:] — Закрывайце ўсе шляхі адыходу ворагу, забіце, зашпаклюйце апошнія шчыліны, праз якія ён можа выслізнуць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. пух, ‑ла; незак.

Пакрывацца пухлінай; распухаць. Пухнуць ад голаду. □ Дзяўчынка ўстала, схапілася рукою за нос і тут адчула, што ён пачаў пухнуць. Арабей. // Разм. Павялічвацца ў аб’ёме; разбухаць. Такая тут была трывога. Вуглы счышчалі да нічога І збіралі ўсё да ніткі. Падводы пухлі ўвачавідкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́рснуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да пырскаць.

2. Раптоўна і моцна паліцца. Саша захліпнулася, і слёзы пырснулі з вачэй. Пестрак. Кроў фантанам пырснула з раны. Новікаў. // перан. Раптоўна з’явіцца, паказацца (пра сонечныя прамяні, святло, агонь). Назаўтра, ледзь сонца пырснула з-за Некрашоў, Шэмет ужо быў на стадоле. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбу́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. разбух, ‑ла; зак.

1. Павялічыцца ў аб’ёме, набраўшыся вільгаці. Гарох разбух у вадзе. □ Зямля набрыняла вадой, разбухла, як перастаялае цеста. Асіпенка. // Напіцца сокам, пажыўнымі рэчывамі; набухнуць. Пупышкі разбухлі. // Расцягнуцца, расшырыцца. Кішэні фрыцавай вопраткі разбухлі. Кавалёў.

2. перан. Разм. Непамерна павялічыцца, разрасціся. Кніга разбухла за кошт цытат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́кнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак., што і без дап.

Разм. Сказаць што‑н., абазвацца. Цітковы словы мелі нейкую магічную сілу: пасля іх ніхто больш і слова не рэкнуў, усе паснулі. Лобан. — Не бабскае гэта дзела! Марш у запечак і — ні рэкні! — крычыць са злосцю бацька. Паўлаў.

•••

Рэкнуць славечка — неабдумана, неасцярожна сказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцепану́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Зрабіць рэзкі рух якой‑н. часткай цела (часцей плячыма). Сяргей сцепануў плечуком і не адказаў. Крапіва. Ніна галавою сцепанула, каб пазбыцца гэтага непрыемнага ўяўлення. Лобан. // безас. Пра міжвольны сутаргавы рух, скарачэнне мышцаў. — Ага!.. — гукнуў з усёй моцы Косцік. Шурку ажно сцепанула. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)