*Расто́пша, росто́пша ’дуброўка серабрыстая, Potentilla argentea L.’ (лельч., Нар. лекс.), параўн. укр. ростопша́ ’растаропша, Silybum marianum L.’. Няясна; магчыма, звязана з папярэднім словам з-за разложыстасці расліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыкашэ́т ’палёт цела пад вуглом пасля ўдару аб якую-небудзь паверхню’ (ТСБМ). З франц. ricochet ’тс’ хутчэй за ўсё праз пасрэдніцтва рускай мовы, параўн. рус. рикоше́т ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўкачы́ 1 (талкачэ́) ’галушкі з талакна’ (гродз., Сл. ПЗБ). Відаць, да таўкці, таўчы, гл.
Таўкачы́ 2 ’фальбоны’ (Жд. 1). З-за знешняга падабенства да таўкач 1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трубніца (тру́бныця) ‘частка спіны ніжэй паясніцы’ (драг., Бел. дыял. 3). Іран., вытворнае ад трубі́ць 1, гл. Параўн. рус. дыял. тру́бка, тру́бля ‘частка цела ніжэй за спіну, ягадзіцы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
баламу́т, ‑а, М ‑муце, м.
Разм.
1. Чалавек, які ўносіць беспарадак, разлад. Хлопца брала крыўда за бацьку, злосць на Чыкілевіча, як галоўнага звадыяша і баламута. Колас.
2. Прайдоха, інтрыган, спакуснік. [Волька:] — Звязалася з баламутам гэтым, трэба ж, гарадскога хлеба захацелася. У вёсцы, можа, за настаўніка выйшла б... М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́дзьма, ‑ы, ж.
1. У народных павер’ях — жанчына, якая водзіцца з «нячыстай сілай»; злая чараўніца. Пачуў Ахрэм голас, азірнуўся: гоніцца за ім нейкая не то русалка, не то ведзьма. Якімовіч. Удаву Сымоніху ўсе завуць ведзьмай за тое, што яна шэпча і шэпча. Бядуля.
2. Лаянк. Злая, сварлівая жанчына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́паўзці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.
Выйсці, выбрацца паўзком. Вуж выпаўз на дарогу. // перан. Разм. Павольна выйсці, выехаць, паказацца адкуль‑н. Сонца зноў выпаўзла з-за хмары і пачало заганяць усіх у цянёк пад старыя ліпы. Чарот. З-за гары, бліснуўшы шкелкамі на сонца, з ровам выпаўз аўтобус. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абго́н, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. абганяць — абагнаць (у 1 знач.).
2. Першая кругавая баразна на ворыве. [Гіляр:] — Прывязу трактар сёння і зраблю абгон.., а заўтра — за дзень, за другі — увесь будзе ляжаць бродаўскі папар дагары скібаю. Баранавых.
•••
У абгон (бегчы, ехаць і пад.) — навыперадкі, абганяючы адзін аднаго.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запрада́цца, ‑дамся, ‑дасіся, ‑дасца; ‑дадзімся, ‑дасцеся, ‑дадуцца; зак.
Разм. Узяць задатак пад якую‑н. службу, работу пры дагаворы з кім‑, чым‑н. Запрадацца замежнай разведцы. // Поўнасцю падпарадкавацца каму‑н. за якія‑н. выгады. — Не трэба нам і настаўнік, што за аб’едкі з панскага стала запрадаўся панам з душою! Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.
1. Прыняць, забраць які‑н. груз; нагрузіцца. Параход пагрузіўся за два дні.
2. Сесці на які‑н. транспарт. Пагрузіцца на параход. Пагрузіцца ў вагоны. □ Каля цягніка быў ужо сакратар райкома і кароткімі сухімі рэплікамі наводзіў парадак. Чатыры тысячы чалавек пагрузіліся за дзесяць хвілін. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)