Гамеры́чны (БРС). Рус. гомери́ческий, укр. гомери́чний. Прыметнік гэты сустракаецца, як правіла, толькі ў выразе гамерычны смех. Запазычанне з франц. homérique ’тс’. У аснове назвы ляжыць імя вядомага паэта Гамера, у «Іліядзе» якога апісваецца смех багоў. Гл. Шанскі, 1, Г, 125. Бел. і ўкр. словы запазычаны непасрэдна з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памфле́т ’мастацка-публіцыстычны твор сатырычнага (часам палемічнага) характару’ (ТСБМ). З рус. памфле́т (Крукоўскі, Уплыў, 78). У рус. мове запазычана праз ням. Pamphlet < англ. pamphlet ад ст.-франц. pamphilet ’тс’: лац. Pamphilus — назва камедыі XII ст., якая ўзыходзіць да грэч. уласнага імя Πάμφιλος (Фасмер, 3, 195 з літ-рай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́ніка ’непераадольны жах і разгубленасць, якія авалодалі чалавекам або мноствам людзей’ (ТСБМ). З рус. па́ника (Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе з зах.-еўрап. моў < лац. panicus, грэч. πανικός ад імя ляснога бога Пана, грэч. πάν, які, паводле грэчаскай міфалогіі, пасылае жах і трывогу (гл. Клюге-Гётце, 430; Фасмер, 3, 197).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раёк у песні: Ішоў раёк дарогаю, / дарогаю шырокаю. / Хади раёк, на мой дварок (Рам. 8), ’пучок нязжатага жыта на полі, убраны кветкамі’, ’дажыначная песня’ (рас., брасл., красл., Сл. ПЗБ). Памяншальная форма ад уласнага імя міфічнай істоты Рая — апякуна ўраджаю і багацця, “жытнага дзеда” (Бел. міф., 422). Гл. рай 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́рбара ’рэвень’ (Жд.). Скарачэнне запазычанага з польск. мовы *рэбарбара, *рабарбара (< польск. rabarbara, rebarbara), якое паходзіць з лац. rhabarbarum, reubarbarum (падрабязней гл. Брукнер, 456; Махэк, Jména rostl., 86). Польск. barbara азначае зусім іншую расліну (Barbaraea) і не можа быць крыніцай бел. слова, нягледзячы на фанетычную блізкасць.
Барбара 1 (ст.-бел.) ’прылада катавання’ (Чартко, Дасл. (Гродна), 1967, 54). Чартко, там жа, бачыць тут запазычанне з ням. Barbarei ’варварства, дзікасць’. Этымалогія вельмі няпэўная. Хутчэй ст.-бел. слова трэба параўноўваць з укр. барба́ра, байба́ра́ ’бізун, пуга і г. д.’ Усё гэта запазычанні з польск. barbara ’тс’ < уласн. імя Barbara (матывацыю гл. Брукнер, 15). Параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 126 (параўн. яшчэ ўкр. ванда́ ’арапнік, доўгі бізун’ < Wanda). Аб называнні прадметаў уласнымі імёнамі людзей гл. падрабязна Банфантэ, RL, IV, 19–28. Параўн. барба́ра 2.
Барба́ра 2 ’кол у плытагонаў’ (нёманск., гродз., Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Відаць, таго ж паходжання, што і барба́ра 1 (гл.), г. зн. запазычанне з польск. Параўн. barbara ’доўгі, тоўсты канат’ (< уласн. імя Barbara); параўн. яшчэпольск. дыял. barbaro, jadwiga ’драўляны крук для падвешвання катла над агнём’. Гл. яшчэ Махэк₂, 46 (пад barbora, дзе прыводзяцца розныя назвы прадметаў ад жаночага імя).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́ріда ’дрэнь’ (Бяльк.). Кантэкст: «Гаріда ты, што ты мне сьвіньню пыдкладывыіш!» Відавочна, тое ж, што і рус. а́ред ’вельмі стары чалавек, стары скнара, буркун, злы чараўнік’, паходжанне якога спрэчнае (гл. Фасмер, 1, 85: магчыма, ад біблейскага імя Ίάρεδ; параўн. яшчэ Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 122) і якое ўжываецца і як лаянка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Назві́ска ’прозвішча’ (астрав., Сцяшк., Сл.; лін., З нар. сл.), назвіска, назвісае ’найменне’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. назвиско (назвыско) ’імя, прозвішча, мянушка’, ’назва’ (1576 г.). Запазычана з польск. nazwisko (Булыка, Лекс. запазыч., 185), у значэнні ’прозвішча’ стабілізавалася, паводле Матушэўскага (Rozpr. Kom. Językowej Zódzkiego Tow. Nauk., 21, 83–99), толькі ў XX ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Размахму́дзіць, размахмуднічаць ’выклікаць да незразумелых учынкаў’ (Юрч. СНЛ). Утворана ад уласнага імя Махмуд, якое набыло адмоўнае экспрэсіўнае значэнне. Тое ж адбылося са словам му́рза 1 ’гразны чалавек’ (гл.), якое ад перс. mīrzā, параўн. мурза́ (гл.). Семантычны пераход ’татарын’ > ’дрэнны чалавек’ тлумачыцца сацыяльна-палітычнымі фактарамі (Кубанава, Тюркизмы вост.-слав., 199–200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухандэ́ль ’надта худы, хударлявы’ (Сл. ПЗБ). Да сухі ’худы’, утвораны пры дапамозе экспрэсіўнага словаўтваральнага комплексу ан‑д‑эль, параўн. уласнае імя Сухан (Бірыла, антр., 2), суханя́вы ’сухі і высокі’ (Ласт.), suxanʼʒá ’тс’ (беласт., Саевіч, Derywacja, 357), suxalʼ ’тс’ (там жа, 382), пра варыянтнасць ‑аль/‑эль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пан, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. У старой Чэхіі, Польшчы, Літве, дарэвалюцыйнай Беларусі і Украіне: заможны феадал, буйны землеўласнік (памешчык, дваранін і пад.), а таксама зварот да яго.
Жыць як пан або панам (перан.: жыць у багацці і раскошы; разм.).
2. Пра чалавека, які ўхіляецца ад працы сам і мае моду перакладваць работу на іншых (разм.).
Сядзець як пан або панам (перан.: гультаяваць, нічога не рабіць; разм.).
3. Форма ветлівага звароту да мужчын у Польшчы, Чэхіі і інш. краінах (дадаецца да прозвішча, імя, службовага тытула і пад.).
Паважаныя дамы і паны!
|| ж. па́ні, нескл.
|| прым. па́нскі, -ая, -ае.
П. двор.
Панскія замашкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)