Пралес: шкіра ў лес, на пралес, здароўе ў хаце, хвароба ў лес (Шн. 3), пралес ’пералесак’ (Нікан.). Прыназоўнік на (пралес) у прыкладзе з Шэйка, як быццам бы, сведчыць аб тым, што значэнне тут ’нейкае месца ў лесе’, магчыма, ’прагаліна, паляна’ (параўн. значэнні пралесак). Тады пралес — дэрыват ад пра- (< пера‑? гл.) і лес, у адрозненне ад укр. праліс, польск. prałás і чэш. prales ’некрануты, даўні лес’, якія ад пра- і лес (параўн. Банькоўскі, 2, 756). Параўн. пра́мара.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акцэ́нт, ‑у, М ‑нце, м.
1. Націск у слове. // Знак націску.
2. Своеасаблівае вымаўленне, уласцівае для тых, хто гаворыць на чужой мове. Гаварыць з акцэнтам. // Адметнасць вымаўлення ў той ці іншай мясцовай гаворцы або мове. Уральскі акцэнт. Палескі акцэнт. □ Вясковы, беларускі акцэнт не псаваў, а як бы скрашваў высечаныя з граніту сказы. Гартны. Мы цокалі на польскай мове — .. [Стася] з паморскім акцэнтам, скорагаворкай, а я нараспеў, як усе беларусы. Бажко.
•••
Рабіць акцэнт на чым‑н. гл. рабіць.
[Лац. accentus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амярцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў адчувальнасць, зрабіўся мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).
2. перан. Які страціў рухомасць пад уплывам чаго‑н. Не варушачыся, як амярцвелы, у шынялі і кепцы, ..[незнаёмы] насцярожана, і як бы палахліва глядзеў на Післяка. Сіўцоў. // Які заціх, перастаў быць ажыўленым. Амярцвелы горад. // Які пазбавіўся маральных сіл, адчувае спустошанасць; які перастаў актыўна рэагаваць на падзеі. Нават гром кананады Не развее тугі З амярцвелага сэрца. Глебка.
3. перан. Які страціў жыццёвасць, значэнне; аджыў. Амярцвелыя традыцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наха́бнасць, ‑і, ж.
1. Бессаромная назойлівасць, бесцырымоннасць. Патржанецкі з цікавасцю аглядаў.. сухенькага, ужо старога чалавека, які, нягледзячы на старасць, трымаўся як малады, глядзеў у вочы без страху, але і без нахабнасці. Чарнышэвіч. — А вы не пашкадуеце потым, калі даведаецеся, аб чым ідзе гутарка? — з інтрыгуючай нахабнасцю, нібы пагражаючы, цягнуў далей незнаёмы. Машара.
2. Нахабны ўчынак. Сякерын, не пытаючы дазволу, бярэ дзяўчыну пад руку, а яна, як бы ў адказ на ягоную нахабнасць, левай рукой бярэ мяне пад руку. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падга́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Разм.
1. Нарабіць чаго‑н. кепскага, гадкага каму‑н., нашкодзіць. Як бы ні радзіў, абы не падгадзіў. Прыказка.
2. (пераважна з адмоўем «не»). Зрабіць што‑н. не так, як належыць; сапсаваць. — Націскай, Ігнат, націскай! — Не паддавайся, Алеся, наляж!.. — Алеська, не падгадзь! Скрыган.
падгадзі́ць, ‑гаджу́, ‑го́дзіш, ‑го́дзіць; зак.
Разм.
1. Угадзіць, дагадзіць каму‑н.
2. пераважна безас. Стаць, быць спрыяльным (пра надвор’е). [Мароз:] — Падгадзіла з дожджыкам — і ўраджай, не падгадзіла — няма яго. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаганя́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Загнаць куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. [Лівень] пазаганяў у хаты людзей і, як бы нацешыўшыся, аціх. Асіпенка. Цімох Сымонавіч на ўсякі выпадак схапіў у рукі дубальтоўку і пазаганяў на месца патроны. Дубоўка.
пазаганя́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.
Разм. Заганяць, замарыць усіх, многіх. — Коней.. пазаганялі да таго, што на іх страшна было паглядзець. Скрыган. — Вот ты, Пятро, дзень і ноч ірвеш, баб сваіх пазаганяў, а як жывеш? Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бі́ржа, ‑ы, ж.
1. У капіталістычных краінах — установа для заключэння фінансавых і гандлёвых здзелак на каштоўныя паперы і тавары. Валютная біржа. Таварная біржа. // Будынак, у якім знаходзіцца гэта ўстанова.
2. Уст. Вулічная стаянка рамізнікаў. — Там ёсць Шпулькевіч, што раміаніцкую біржу як бы трымаў. Чорны.
•••
Біржа працы — пасрэдніцкая ўстанова па найму рабочай сілы.
Чорная біржа — тайны гандаль замежнай валютай.
[Ням. Börse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каля́дніца, ‑ы, ж.
Разм. Калядная пара; калядная ноч. Ражок хусткі ўвачавідкі рудзее, бы гэта яна, Наста, тупае не за возам па грэблі, а дома ля чалесніка ў калядніцу. Пташнікаў. Тое, чаго такароўцы пужаліся болей ста год падрад — ад дзядоў да ўнукаў і праўнукаў — насунулася раптам на іх, як воўк на дарозе ў калядніцу на адзінокага падарожніка. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́днасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць люднага; мнагалюднасць. Пасля мазырскага бруку, жывой люднасці на вуліцах, прыпяцкага вясёлага прастору — як бы .. дрымотным і балюча бедным убачылася дарагое сяло. Мележ.
2. Колькасць людзей (насельніцтва, прысутных і пад.). Нарада па сваёй люднасці атрымалася значна большая, чым думалі. Ермаловіч.
3. Разм. Жыхары, насельніцтва; людзі. Зірнуў .. [Даніла] — люднасці багата, Ну, нібы ў бочцы селядцоў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяшча́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мешчаніна, мяшчан (у 1 знач.). Мяшчанскае саслоўе. □ Палкоўнік паклікаў да сябе старасту мяшчанскай управы. Бядуля.
2. перан. Абмежаваны дробнаўласніцкімі інтарэсамі, уласцівы мешчаніну (у 2 знач.). Сляпая, з пустой душой, .. [Ірына] не разумела, у чым шчасце, не шукала яго, жыла як бы аблытаная павуціннем сваіх нікчэмных мяшчанскіх уяўленняў... Краўчанка.
•••
Мяшчанская драма гл. драма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)