бе́раг, -а, М -разе, мн. берагі́, -о́ў, м.

1. Край, паласа зямлі каля вадаёма.

Пясчаны б.

2. Суша (у процілегласць вадзе).

Сысці на б.

3. Край тканіны.

Б. палатна.

4. Верхні край якой-н. пасудзіны.

Вядро вады роўна з берагамі.

Прыстаць да берага (разм.) — знайсці якое-н. месца для пастаяннага жыцця.

|| памянш. беражо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м. (да 1, 3 і 4 знач.).

|| прым. берагавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак.

1. што. Згарнуць у адно месца, загрэбці.

З. жар.

2. што. Прыкрыць зверху (пяском, лісцем і пад.).

З. зямлёй.

3. каго-што. Ахінуць, закруціць у што-н.

З. хлеб у сурвэтку.

З. дзіця ў коўдру.

4. што. Закрыць (кнігу, сшытак і пад.).

З. канспект.

5. што. Загнуць, адвярнуць край адзення, тканіны і пад.

З. крысо шыняля.

|| незак. заго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́стаўка, постьіўка, пастаўка ’ніжняя палавіна жаночай кашулі (звычайна з горшага тоўстага палатна)’ (Нас., Банк, і Некр., Мік., Касп., Бяльк., Мат. Гом.; клім., Мат. Маг.; рас., Шатал.), параўн. балг. поставка ’кусок палатна для пашырэння рукавоў’. Зыходнае, відаць, постаў ’сувой самаробнага палатна’ (гл. пастаў), параўн. балг. постав ’кавалак палатна, адрэзаны ад стана’, серб.-харв. постав ’кавалак тканіны’, постава ’падкладка’. польск. postaw, postawa ’сувой палатна’, што дае падставы рэканструяваць прасл. *postavъ (ЕСУМ, 4, 537); адсюль пастаўка ’кавалак такой тканіны, падточаны знізу’. Выкарыстанне пастаўкі тлумачыцца эканоміяй добрага матэрыялу і заменай яго на торты ’гам, дзе ён не бачны. Ад паставіць, ставіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брыжы́, ‑оў; адз. няма.

Вузкая палоска тканіны, сабраная ў зборачкі, якой аздабляюць адзенне і інш. Тут ёсць абрус яе [Марынінай] работы З брыжамі белымі, як снег. Колас. // Тое, што сваёй формай нагадвае карункі. На рэчцы ледзяныя брыжы пачалі адставаць ад берагоў. Броўка. Цёмнымі лахматымі брыжамі абкідалі поле маладыя лясы-хвойнічкі. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́крыўка, ‑і, ДМ ‑крыўцы; Р мн. ‑крывак; ж.

1. Кавалак тканіны або іншага матэрыялу, прызначаны для пакрывання чаго‑н. Іліко падышоў да стала і зняў з яго вялікі кошык. На дне, пад цыратавай покрыўкай, нешта было. Самуйлёнак.

2. Рызінавы чахол, які надзяваецца на камеру; пакрышка.

3. Тое, што і накрыўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суравы́, ‑ая, ‑ое.

1. Грубы, нябелены (пра тканіну, ніткі і пад.). Мех быў новы, з суравога палатна. Пташнікаў. // Зроблены з грубай нябеленай тканіны. Суравы абрус. □ На дварэ днела; шэрае святло прабівалася ў .. пакой [Наталі] праз шчыльную суравую фіранку. Гартны.

2. Абл. Сыры. [Антось:] — Вось глядзі: агуркі суравыя і маласольныя — колькі хочаш. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Забо́ры ’рушы’, ’маршчыны’ (Мат. Гом.). Рус. смал. забор ’зборкі ў адзенні’, укр. забо́рка ’зборка’ (Грынч.). Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік забіра́ць, г. зн. ’шыць, забіраючы частку тканіны ўдвая’. Параўн. зборка ад таго ж кораня, аднак з суфіксам ‑к‑a ад дзеяслова збіраць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паста́нне, пастаньня, пыстаньня ’падол, прыпол з грубай тканіны’ (Юрч., Бяльк., Мат. Маг.). Рус. постань ’тс’, постаньне ’тс’. Да стан (гл.). Прыстаўка па- мае значэнне ’пасля, ніжэй’ > ’ніжэй стана’, а стан — ’верхняя частка спадніцы’. Параўн. пастаноўка ’падстаўка ў падоле’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ану́ча, ‑ы, ж.

1. Кавалак, абрэзак тканіны (звычайна такой, якая ўжо была ва ўжытку). [Лабановіч:] — Паколькі лесу ў раёне Дзямянава Гуза няма, дык ты прымацуй да ёмкага кія дзяружку, хустку ці проста анучу і такім саматужным сцягам памахай мне. Колас.

2. Рваныя паношаныя рэчы; старое адзенне. Хата.. не зліняла, смецця ў хаце больш не стала, анучы з палатак не прапалі. Чорны.

3. Кавалак тканіны, якой абмотваюць ногі перш чым абуцца. [Бацька] уставаў на золку, выцягваў з пячуркі падсохлыя анучы, абуваўся ў лапці. Навуменка.

4. толькі мн. (ану́чы, ‑аў). Пагард. Убранне, строі.

5. перан. Бесхарактарны, бязвольны чалавек. Ануча, а не чалавек, — запярэчыў Галаскок. Хто што хоча, тое і робіць. Крапіва.

•••

Як анучаю па зубах — сказаць каму‑н. што‑н. непрыемнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Вузкі, доўгі або наогул невялікі кавалак тканіны, якім абвязваецца якая‑н. частка цела. Праз некалькі ўжо крокаў.. пакладзеныя Мішурыным павязкі аб’ехалі з .. пляча, і зноў пайшла кроў. Чорны. Пра тое, што перад намі франтавік, можна было здагадацца не толькі па ордэнах, — левае вока яго прыкрывала чорная павязка. Мележ. // Кавалак тканіны якога‑н. колеру, які носяць на рукаве як знак чаго‑н. Жалобная павязка. Белая павязка парламенцёра. □ Усе .. дні каралінцы бачылі Мікодыма з чырвонай павязкай на рукаве. Сабаленка. // Кавалак бінту або іншага матэрыялу, які дапамагае ўтрымліваць частку цела ў патрэбным становішчы або накладваецца на перавязачны матэрыял ці параненае месца. Гіпсавая павязка. □ Левая рука [вайскоўца] была забінтавана і трымалася на павязцы. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)