абавязак, адказнасць, павіннасць, задача, прызначэнне, місія; нагрузка (разм.) □ справа гонару

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ми́ленький разг. мі́ленькі;

пое́дет как ми́ленький пае́дзе як мі́ленькі;

как ми́ленький попа́лся як мі́ленькі папа́ўся;

ми́ленькое де́ло до́брая спра́ва, нічо́га сабе́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наклёвываться

1. наклёўвацца;

2. перен., разг. трапля́цца; (предвидеться) прадба́чыцца; (намечаться) намяча́цца;

наклёвывается де́ло трапля́ецца (прадба́чыцца) спра́ва;

3. страд. надзёўбвацца; см. наклёвывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

решённый

1. (о математической задаче) рэ́шаны;

2. (о вопросе) вы́рашаны;

де́ло решённое спра́ва вы́рашаная;

3. ко́нчаны, ско́нчаны; см. реши́ть 1—3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развалі́цца сов.

1. развали́ться; разру́шиться;

сцяна́і́лася — стена́ развали́лась (разру́шилась);

спра́ваі́лася — де́ло развали́лось;

2. (рассесться) развали́ться;

р. ў крэ́сле — развали́ться в кре́сле

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Заня́таксправа; урок’. Ад дзеяслова *za(n)ę‑ti утварыўся дзеепрыемнік *zanęt‑, да якога далучаны суфікс ‑ъk‑ъ, у той час як рус., укр. формы занятие (‑я), заняття утвораны з суф. *‑ij‑e, як і ў польск. (без ‑n‑, што ўстаўлялася пад уплывам прэфіксаў *sъn‑, *kъn‑) zajęcie ’тс’. Аснова *za(n)‑ę‑ ўключае корань *ę‑//*im‑//*em‑; гл. узяць, ёмкі і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Табато́ж (табато́ш) ’так, але, ага; сапраўды’ (Скарбы). У выніку ўнівербацыі спалучэння *то бо то же, параўн. з іншым парадкам тож ба то ’ў тым та і справа, вось так’ (ашм., Стан.), tož‑by‑to ’тс’ (Варл.) або з усечанай формы спалучэння то‑бо‑то‑што ’тс’ (Некр. і Байк.). Параўн. то‑бо‑то, тож бо то, тобта, то, тож, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

афёра і афе́ра, ‑ы, ж.

Рызыкоўная нядобрасумленная справа з мэтай выгады, нажывы. Раптам пасля адной асабліва дзёрзкай афёры крымінальны росшук насцярожыўся. Лужанін. Уся гэта ксяндзоўская афёра была патрэбна на тое, каб яшчэ больш умацаваць перад людзьмі аўтарытэт каменя. Пестрак.

•••

Пайсці (пусціцца) на афёру гл. пайсці.

[Фр. affaire — справа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарапа́шніцкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які належыць гарапашніку; такі, як у гарапашніка. Калі.. [Лабановіч] уставаў разам з усімі, каб узяцца за якую-небудзь работу, дык дзядзька або маці заўважалі, што ён мог бы паспаць і даўжэй, і не яго ўжо справа цягнуць гарапашніцкую лямку простых людзей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́верзны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які заключае ў сабе каверзу; заблытаны, складаны. Каверзнае пытанне. Каверзная справа. □ Іншы раз было і так, што той-сёй спецыяльна адшукваў.. каверзныя пытанні, абы толькі збіць з панталыку настаўніка. «Звязда».

2. Які робіць, чыніць каверзы, схільны да іх. Каверзны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)