шы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Круглаватае ці авальнае суквецце і плод хваёвых і некаторых іншых раслін, пакрыты луской.
Яловая ш.
Хваёвая ш.
Альховая ш.
Кедравая ш.
2. Круглаватая выпукласць, бугор.
На лбе ўскочыла ш.
3. Пра важную, значную, уплывовую асобу (разм., іран.).
Ён там важная ш.
|| прым. шы́шачны, -ая, -ае (да 1 знач.) і (у некаторых спецыяльных назвах) шы́шкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
белапе́нны, ‑ая, ‑ае.
Паэт. Пакрыты белай пенай. Узлаваўся Дняпро сумленны, Пасівелы ён стаў, белапенны, Пакрышыў ён бераг каменны. Зарыцкі. // Падобны на белую пену. Выбраўшыся з гумна, Барыс Рыгоравіч ляжаў на спіне і сачыў, як спакойна плыве белапеннае кучаравае воблачка. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біскві́т, ‑у, М ‑віце, м.
1. Пульхнае салодкае печыва з цеста, у якое пакладзена шмат жаўткоў і бялковай пены.
2. Фарфор, двойчы абпалены, але не пакрыты палівай. Са скрынкі, адразу за адкінутым вечкам, выраслі кавалер і дама з бісквіту. Караткевіч.
[Фр. biscuit.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бугры́сты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты буграмі. Бугрыстая дарога. Бугрыстае поле. □ Потым ўдарылі маразы, балота пакрылася тоўстай скарынкай каструбаватага, бугрыстага, з жоўтымі падцёкамі лёду. Дамашэвіч. // Няроўны, з буграмі. Стоячы пры лямпе, якая асвятляла бугрысты, з залысінамі лоб,.. [старшыня валвыканкама] моўчкі перагледзеў некалькі лісткоў. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запаце́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Вільготны ад асеўшай пары; запатнелы. [Паўлік] пачаў паліцам выпісваць узоры на запацелай шыбе. Краўчанка. З-за перагародка выйшаў Несцер з запацелай ад холаду бутэлькай.. гарэлкі. Пестрак.
2. Пакрыты потам; спацелы. Маці азірнулася. Запацелы твар выказваў балючую ўтому. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрэ́мзаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скрэмзаць.
2. у знач. прым. Пакрыты рознымі штрыхамі, спісаны, счырканы. На стале, за якім .. [інжынер] сядзеў, асталіся скрэмзаная паперка ды чысты, разлінеены на графы аркуш паперы .. ў калгас прыязджаў прадстаўнік вытворчага ўпраўлення. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сліня́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Такі, у якога з рота цячэ сліна. Слінявае дзіця. // Пакрыты слінай, мокры ад сліны. Слінявыя губы. Слінявы рот. / у груб., лаянк. выразах. Ганна гнеўна рванулася, з усяе сілы кулаком таўханула яго [незнаёмага] ў грудзі. — Адыдзі, чорт слінявы! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумёцісты, ‑ая, ‑ае.
1. Пакрыты сумётамі. На сумёцістым раздарожжы прывітае знаёмым шумам старая .. сасна. Вялюгін.
2. Падобны на сумёт. Адвярнуўся [Сахрон], пачаў глядзець зноў на неба, на тыя белыя, сумёцістыя аблокі, што ўсё плылі і плылі, беглі і беглі некуды ўдалячынь... Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Амша́лы ’пакрыты мохам’ (БРС, КТС), амшанік ’будынак, куды ставяць вуллі з пчоламі на зіму’ (Мат. Гродз., Інстр. I), амшэннік ’будынак, праканапачаны мохам’ (Касп.), амшара ’імшара’ (Гарэц., Др.-Падб., БРС, Бяльк., Касп., Нас., КТС, Яруш.), амшарына ’тс’ (Шат., Касп.), амшыць ’перакладаць мохам’ (Нас., Касп.), амшэнь пограб з надрубленым верхам’ (Бяльк.), омшарник (Мат. Смал.) да мох (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Забяро́ска ’пакрыццё запоўненых мёдам сотаў воскам’, забярэ́сціць ’зрабіць забяроску’ (паст., З нар. сл.), бярэ́шчаны ’пакрыты слоем воску’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Відаць, звязваецца з бяроста (гл.) ’бярозавая кара, якая выкарыстоўвалася для розных кашоў, аплятання розных вырабаў’. Шырокае ўжыванне бяросты для аплятання стала падставай пераноснага выкарыстання слоў для абазначэння іншых спосабаў пакрыцця. Не выключана кантамінацыя з берагчы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)