ке́ты, ‑аў; адз. кет, ‑а, м.; кетка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. кеткі, ‑так; ж.
Народ, які жыве ў раёнах сярэдняга і ніжняга цячэння Енісея (Краснаярскі край РСФСР).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
красу́ня, ‑і, ж.
Тое, што і прыгажуня. «А, гэта і ёсць той каморнік, у чыю дачку ўсе тутэйшыя кавалеры закахаліся. Дык вось дзе жыве яна, гэта красуня!» Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нужда́ющийся
1. (находящийся в бедности) які́ (што) жыве́ ў няста́чы (бе́днасці, гале́чы); см. нужда́ 2;
2. (бедный) бе́дны;
3. (в ком, чём) які́ (што) ма́е (адчува́е) патрэ́бу.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Павія́н ’буйная малпа з падоўжанай мордай, якая жыве ў Афрыцн і Аравіі’ (ТСБМ). У бел. з рус. павиа́н ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88), якое ў сваю чаргу праз ням. Pavian запазычана з гал. baviaan ад франц. babouin, першапачаткова ’дурань’ (Фасмер, 3, 181).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клеба́нія ’памяшканне, дзе жыве настаяцель касцёла, царквы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. klebonijà < польск. plebania (там жа, 2, 473). Параўн. яшчэ ўкр. клебанія, якое ад польск. klebania < plebania. Для беларускай і ўкраінскай лексем трэба прыняць польскі ўплыў (ЕСУМ, 2, 456).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дажы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жыві́; -жы́ты; зак.
1. да чаго. Дасягнуць якога-н. узросту; пражыць да якога-н. тэрміну.
Не дажыў ён да светлых дзён перамогі.
2. што. Прабыць дзе-н. астатак часу, тэрміну.
Д. тыдзень у санаторыі.
3. што. Выдаткаваць на пражыццё (разм.).
Д. астатнія грошы.
|| незак. дажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пансіён, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў замежных краінах: закрытая сярэдняя навучальная ўстанова з інтэрнатам і поўным забеспячэннем вучняў.
П. шляхетных дзяўчат.
2. Тое, што і пансіянат (уст.).
3. Утрыманне на поўным забеспячэнні таго, хто жыве ў каго-н.
Пакой з пансіёнам.
Жыць на поўным пансіёне.
|| прым. пансіённы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зво́ды, ‑аў; адз. няма.
Разм. Нагаворы, плёткі. І жылося б, як у людзей, каб не чужыя зводы. Адамчык. Яго жонка зводы робіць, перадае другому, так толькі і жыве. Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
а́мба,
Разм. Ужываецца ў значэнні «усё», «канец», «смерць». [Зёлкін:] Пеця... ты яшчэ нічога не чуў пра нашага Чарнавуса? Амба... Крапіва. [Скакун:] Жыве чалавек і раптам не стала чалавека, амба, каюк. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ні́ўхі, ‑аў; адз. ніўх, ‑а, м.; ніўхка, ‑і, ДМ ‑хцы; мн. ніўхкі, ‑хак; ж.
Народ, які жыве па ніжняму цячэнню Амура і на востраве Сахалін (устарэлая назва — гілякі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)