буса́к, ‑а, м.
Доўгі шост з металічным вастрыём і крукам на канцы; багор. Плытнік, стоячы ў галаве плыта, заганяў у калоду бусак і моцна трымаў, налёгшы на яго ўсім целам. Колас. Відаць было, як людзі расцягвалі бусакамі бярвенне агнём ахопленых хат. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злом, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зламаць.
2. Месца, на якім што‑н. зламана, надламана. Над сталёвай абшыўкай тырчаў тоўсты медны шпянёк, на якім быў выразна відаць злом. Гамолка.
•••
На злом галавы — тое, што і на скрут галавы (гл. скрут.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Памянш. да разора; невялікая разора. Звяруга па разорцы ў градах накіраваўся проста да свірка. Дамашэвіч. Цяпер дзяўчаты, відаць, адразу заўважаюць .. [Андрэеву] сівізну, прыпухліны пад вачамі і дзве глыбокія разоркі, што ляглі каля губ. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Напалохаўшы, разагнаць у розныя бакі. Відаць, валтузня з ляшчом распудзіла рыбу, і Косціку зноў прыйшлося сядзець без занятку доўгі час. Ляўданскі. — Без лодкі мы тут не дадзім рады, — апаў духам Іван. — Распудзім толькі баброў... Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхрыста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Расхінуць шырока на сабе адзенне. Чаго ты расхрыстаўся? // Шырока расхінуцца (пра адзенне, часткі адзення). Крыссе .. [Анісімавага] кажуха расхрысталася і блыталася ў нагах. Сачанка. [Каліберда], відаць, не сачыў за сабою, бо адзенне было страшэнна неахайнае, брудны каўнер.. расхрыстаўся. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сенажа́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Памянш. да сенажаць. Я бачыў, як вецер на полі гуляў, Зямлю ўзрываў і бярозкай хіляў, Заносіў пяском сенажаткі, лагчынкі, Ламаў на бярозцы жывыя галінкі. Купала. Затоплена сенажатка — Верх травы адно відаць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., што.
Разм. Стамляць, натруджваць да болю працяглай працай, хадой і пад. Каб не трудзіць ногі, дзед Хвядос сеў на мурог. Бажко. [Акцызнік:] — З табой я, відаць, балбачу ўхаластую... Падвярнуў шыю, як бугай... З табой гаварыць... Язык толькі труджу. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеснава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Не вельмі прасторны. Двор, праўда, цеснаваты, калі ўедзеш з калёсамі, завярнуцца цяжка, але бяда тут такая! Ермаловіч. Пакойчык маленькі, цеснаваты, але быццам і ўтульны. Кулакоўскі.
2. Малаваты па памеру. [Зося] была ў белай цеснаватай кофце, з якой, відаць, вырасла. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм.
1. Тое, што і жакет. Жакетка, відаць, грэла кепска, Ганна мерзла, але не прызнавалася. Мележ.
2. Уст. Верхняе кароткае мужчынскае адзенне; пінжак. Ён цясней зашпіліўся ў сваёй суконнай жакетцы і лёг на лаўку. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адта́яць, ‑таю, ‑таеш, ‑тае; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і адтаць. Вокны ў карчме адтаялі, і за імі відаць было, як застыў на дрэвах пушысты некрануты іней. Пестрак.
2. што. Вывесці з замарожанага стану, размарозіць. Адтаяць мяса. Адтаяць халадзільнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)