бада́й
1. частица чтоб, что́бы;
б. ты прапа́ў! — чтоб ты пропа́л!;
2. вводн. сл. пожа́луй, на́до полага́ть;
б. (што), бу́дзе дождж — пожа́луй, бу́дет дождь;
3. нареч., прост. почти́; почита́й;
б. адно́лькавыя кні́гі — почти́ одина́ковые кни́ги;
б. ужо́ ты́дзень прайшо́ў, як ён прые́хаў — почита́й уж неде́ля прошла́, как он прие́хал
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
агле́дзецца сов.
1. (вокруг себя) осмотре́ться, огляде́ться;
а. па бака́х — осмотре́ться (огляде́ться) по сторона́м;
2. (привыкнуть) осмотре́ться, огляде́ться, поосмотре́ться;
а. на но́вым ме́сцы — осмотре́ться (огляде́ться, поосмотре́ться) на но́вом ме́сте;
3. хвати́ться, спохвати́ться;
уцяка́й хутчэ́й, паку́ль не ~дзеліся — беги́ скоре́е, пока́ не хвати́лись;
нарэ́шце ён ~дзеўся — наконе́ц-то он спохвати́лся
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
насе́сці сов.
1. в разн. знач. насе́сть;
у ваго́н насе́ла мно́га наро́ду — в ваго́н насе́ло мно́го наро́ду;
пыл насе́ў на во́пратку — пыль насе́ла на оде́жду;
ён насе́ў на нас са сваі́мі патрабава́ннямі — он насе́л на нас со свои́ми тре́бованиями;
2. навя́знуть;
мя́са насе́ла ў зуба́х — мя́со навя́зло в зуба́х
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скарэ́й нареч. сравнит. ст., в разн. знач. скоре́е; быстре́е; побыстре́е;
чым с., тым лепш — чем скоре́е, тем лу́чше;
ён с. падо́бны на ма́ці, чым на ба́цьку — он скоре́е похо́ж на мать, чем на отца́;
гэ́та трэ́ба зрабі́ць с. — э́то на́до сде́лать скоре́е (быстре́е, побыстре́е);
◊ с. за ўсё — скоре́е всего́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сніць (каго, што) несов. ви́деть сон (сны); ви́деть во сне; сни́ться (кому кто, что);
яна сні́ла цудо́ўны сон — она́ ви́дела чуде́сный сон;
ён сніў дом і сваі́х ро́дных — он ви́дел во сне дом и свои́х родны́х, ему́ сни́лся дом и родны́е;
◊ спіць і с. — спит и ви́дит (во сне)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сяк-та́к разг.
1. нареч. ко́е-ка́к, кой-ка́к;
ён сяк-та́к пераплы́ў раку́ — он ко́е-ка́к (кой-ка́к) переплы́л ре́ку;
2. в знач. сказ. (терпимо, сносно) так-ся́к; туда́-сюда́; куда́ ни шло́;
ну гэ́та яшчэ́ сяк-та́к — ну э́то ещё так-ся́к (туда́-сюда́, куда́ ни шло́)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
усталява́цца сов.
1. (надёжно укрепиться) установи́ться; утверди́ться, упро́читься;
ула́да ўсталява́лася — власть утверди́лась (упро́чилась);
памі́ж і́мі ўсталява́ліся до́брыя адно́сіны — ме́жду ни́ми установи́лись хоро́шие отноше́ния;
2. обоснова́ться, устро́иться;
ён ~ва́ўся на но́вым ме́сцы — он обоснова́лся (устро́ился) на но́вом ме́сте;
3. (сформироваться, сложиться) установи́ться;
хара́ктар яшчэ́ не ўсталява́ўся — хара́ктер ещё не установи́лся
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адгада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разгадаць загадку; правільна вырашыць пытанне, якое патрабуе здагадкі, кемлівасці. [Пан:] — Загадаю вам [беднаму і багатаму] тры загадкі: што на свеце сыцей за ўсё? што на свеце саладзей за ўсё? што на свеце шпарчэй за ўсё? Хто адгадае, таму і карова застаецца. Якімовіч. // Вызначыць што‑н., даведацца аб чым‑н. інтуітыўна, пры дапамозе здагадкі. Волька з паўслова ўмела адгадаць Міхалаву думку. Васілевіч. Часамі, седзячы ў сябе на ганку, я разглядаў гэтыя гамакі і стараўся адгадаць, каторы з іх Данусін. Карпюк. // Па якіх‑н. прыкметах уведаць аб чым‑н. наперад; прадбачыць. І так і сяк яны [Даніла і Марынка] мяркуюць, Каб адгадаць падзеі ход. Колас. // Пазнаць каго‑, што‑н. Ціхаміру раптам захацелася пашукаць знаёмых, і ён прайшоўся між лавак, але знаёмых не было, ды і наўрад ці адгадаў бы ён тут каго, каб нават і былі: гады ж не так сабе ішлі. Чыгрынаў. Шпалеры на сценах да таго выцвілі, што нельга адгадаць іх першапачатковы колер. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вунь, часціца.
1. указальная. Ужываецца для ўдакладнення месца ці месцазнаходжання каго‑, чаго‑н. Вунь там, каля тых дубоў. Вунь дзе ён вынырнуў. А вунь, што гэта за дрэва? □ Вунь дзе ён, наш «саманны завод», каля самай дарогі, у глінішчах. Брыль.
2. вылучальная. Вылучае або падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова ў сказе. Глядзі, вочы вунь у іх зусім зліпаюцца. Вунь і нядаўна іх бачылі на вуліцы. □ І ці не Яноль толькі выглядае гэта вунь там з-за елкі? Колас. [Тэкля:] — На дварэ ўжо восень, лісты вунь асыпаюцца. Краўчанка.
3. узмацняльная. У спалучэнні з займеннікамі ўказвае на меру або ступень якасці чаго‑н. Вунь глядзіце, колькі каменняў выбралі. Бядуля. [Дзямід:] — Вунь след які глыбокі ды шырокі. В. Вольскі.
4. у знач. прысл. У тым месцы, не тут. Вунь відаць вёска. □ Стой! Здаецца, вунь зірнула, Як бы зорка, як бы сонца! Ах, не тое!.. Адвярнула!.. Гэта шышка на сасонцы. Купала.
•••
Вунь (яно) што! Вунь (яно) як! — вокліч для выказу здзіўлення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куль 1, ‑я, м.
1. Тоўсты сноп выбранай няцёртай саломы, з якой звычайна робяць стрэхі. Малацілі да змроку. Тады Андрэй пачаў перабіраць салому на кулі, а Іван панёс коням канюшыну. Чарнышэвіч. Дзед Ігнат сядзеў на страсе і распускаў куль саломы. Васілевіч.
2. у знач. прысл. кулём. Пераварочваючыся, куляючыся ў час руху, падзення. З тэндэра кулём скаціўся ў будку качагар Юрка Лунец. Васілёнак. // Імкліва, вельмі хутка. Платон чагосьці шукаў. І Марына з жахам зразумела, што ён шукае сякеру. Ён усё мог зрабіць. І яна, ратуючыся, кулём кінулася ў хату. Ракітны.
куль 2, ‑я, м.
1. Вялікі, звычайна рагожны мяшок. Куль мукі. □ Грузавік быў нагружаны бочкамі, скрынкамі, рагожнымі кулямі. Хадкевіч.
2. Старая гандлёвая мера сыпкіх цел (каля 9 пудоў).
куль 3, ‑я, м.
Задняя частка рыбалоўнай снасці (невада, жака і пад.) у выглядзе вузкага доўгага мяшка, куды пападае рыба пры лоўлі. Касцы доўга не ляжалі, хоць хацелася прыдрамаць. Прычына гэтаму была сетка-таптуха, якая стаяла тут жа пад дубам, кулём угору. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)