Ме́лькам, мялько́м ’нядоўга, імгненна, у адзін момант’, ’няўважліва, бегла, мімаходзь’ (ТСБМ, Нас.; калінк., З нар. сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑ам (‑ом). Да мялька́цца, мялька́ць (гл.). Не выключана запазычанне з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́люс (арго) ’мёд’ (Рам. 9), ’цукар горшага гатунку (Нас.), рус. ме́люс, ме́лис ’тс’. З новав.-ням. Melis, якое з франц. mélis < лац. melitium (Фасмер, 2, 597), mellītus ’салодкі, як мёд’ < mel ’мёд’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Навыру́нку ’навідавоку’ (?): Тут, у нас, любы чалавек навырунку, відзен увесь (Масарэнка). Няясна; магчыма, звязана з навыр (Бяльк.), якое можа мець значэнне ’на двор’; тады першаснае значэнне ’як на двары’ (відаць). Гл. на́вар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кмін ’кмен’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Жыв. сл., Сцяшк., Сержп. Грам., Дэмб. 1, Янк. III, Юрч., Мядзв.). Гл. кмен. Праз польск. kmin з с.-в.-ням. kumin (Слаўскі, 2, 281; Булыка, Запазыч., 157).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кульманы́ ’салодкія стравы, бліны, клёцкі’ (Нас., Бяльк., Сцяшк. Сл.). Магчыма, утворана пры дапамозе экспрэсіўнай суфіксацыі на ‑май (параўн. дурман, кусман) (Сцяцко, Афікс. наз., 54). Тады роднаснае з кулага (гл.) і кулеш (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абыча́йлівы ’з норавам’ (Касп.) (да абычай) ’той, хто прытрымліваецца сваіх звычак’. Параўн. таксама абычайлівы ’далікатны’, абычайнасць ’далікатнасць, сумленне’ (Нас.). Параўн. рус. норов — норовистый и нравственный (< нрав царкоўнаславянскага паходжання) ’той, хто прытрымліваецца звычаеў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́часаваць ’пачакаць’: у выразе пачасуй ’пачакай’ (пін., Сб. 1866, Нас.), рус. пск., цвяр. почасить ’пачакаць, патрываць з гадзінку’, серб.-харв. по̀часити ’тс’. Беларуска-руска-сербска-харвацкая ізалекса. Да па‑ і час (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перала́сы: перала́ссая карова ’пярэстая, у палосы’ (бабр., ЛА, 1). У выніку кантамінацыі лексем пярэ́сты і пяля́сы ’з белымі палосамі на чорным фоне ці з чорнымі на светлым’ (Нас.). Параўн. яшчэ перапялёсы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́мысл ’намер’ (Нас.), помыслы ’мыслі, думкі’ (Бяльк.), памыем ’задума’ (Сл. Скар.). Рус. помысел ’намер’, польск. pomysł ’думка; задума’. Ад по‑мысяіць > мысліць (гл.), аналагічна падулі па, пбдумы ’ўрокі’ ад думаць (ЛА, 3).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́цемак, по́цемкі, по́цем ’цемната’ (ТСБМ, Нас., Сцяц., Бяльк.), по́цемку, по́цямку упоцемку’ (Сл. ПЗБ). Ад по- (*po‑) і цьма (Сцяцко, Афікс. наз., 243). Утворана, як до́світак. Сюды ж по́цемак ’скрытны чалавек’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)