Не́ка ’не; ніяк’ (бешанк., Нар. сл.; Цых.). Магчыма некалькі тлумачэнняў паходжання слова, якія маюць права на існаванне, асабліва пры дапушчэнні аманіміі форм: не́ка < не́а (адмаўленне, гл.) шляхам устаўкі к паміж галоснымі; не + ка (часціца, як у тута‑ка, тама‑ка, нямаша‑ка, немае‑ка і г. д.); утворана ад дзеяслова не́каць ’гаварыць «не»’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нечвіць ’пражора’ (Шат.). Паводле Мяркулавай (Этимология–1977, 91), з *ne‑čbv‑etь (< čbvati, čujo, гл. чуць), аднак пры гэтым прапануецца ўдакладніць значэнне слова, што не мае падстаў (выраз есьць ік ня ў сібе характарызуе пражорлівасць). Больш верагодна сувязь з фармальна блізкім нечвіда ’непрыгожая, неакуратная ці неахайная жанчына’ (*нечвідзь як жмодзь ’пражора’ і пад.). Гл. нячвіда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паві́нкі мн. ’капуста, квашаная палавінкамі’ (Мат. Гом.). Не зусім ясна. У словаўтваральных адносінах — аддзеяслоўнае суфіксальнае ўтварэнне; у такім выпадку ад *павінуць (гл. вінуць) < viti; г. зн. звітыя часткі капусты ў процілегласць насечаным. Не выключана, аднак, што слова з’яўляецца і вынікам нерэгулярных дыялектных фанетычных працэсаў: моцнай рэдукцыі галоснага і асіміляцыі зычных: палавінкі < пальвінкі > паўвінкі > павінкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арты́ст. У XIX ст. з польск. artystaбел. артыста ’мастак’ (Нас.), адкуль такія словы, як артызм (Гіст. мовы, 2, 240). Пад рускім уплывам у XX ст. усякаецца ‑а на канцы слова і замацоўваецца сучаснае значэнне. Рус. артист (з XVIII ст. — Шанскі, 1, А, 150) з франц. artiste (Будагаў, История слов в истории общества, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аса́нна — малітвенны выгук. Сустракаецца ў канцы XVI ст. (Гіст. мовы, 1, 223; Жураўскі, Працы IM, 7, 218–219, 224). Ст.-рус. з XIII ст. Таму слова трэба лічыць працягам старарускага, а не вынікам пазнейшага рускага ўплыву (як Крукоўскі, Уплыў, 74) з ст.-слав. осанна < грэч. ὡσαννά < ст.-яўр. hōšanā ’дапамажы ж’ (Фасмер, 3, 156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бамбу́к. Рус. бамбу́к, укр. бамбу́к. Слова, вядомае ў многіх мовах (англ. bamboo, франц. bambou, гал. bamboe, ісп. bambú, ням. Bambus і г. д.). Першакрыніца — інданезійская мова. Фасмер, 1, 120; Локач, 18; Клюге, 47; падрабязна MESz, 1, 235. Паводле Шанскага, 1, Б, 30, непасрэднае запазычанне з новалац. Bambuc (там і іншае тлумачэнне некаторых дэталей запазычання).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блага́ць ’прасіць, угаворваць’ (ст.-бел. благати). Укр. блага́ти, польск. błagać (польск. слова з чэш. мовы; Слаўскі, 1, 35). Лічыцца запазычаннем з польск. błagać ’тс’. Параўн. Машынскі, Pierw., 85; Булыка, Запазыч. Паводле іншай версіі, усх.-слав. словы — гэта новаўтварэнне, якое ўзнікла на базе запазычання з ст.-слав. благо, блажити. Так Рудніцкі, 140 (услед за Агіенкам).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мар’я́нка1 ’абабак (10 снапоў)’ (ТС). Няясна. Відавочна, у выніку кантамінацыі мара́ (гл.) і стая́нка (гл. віц., стъйа́нкі, ДАБМ, с. 876). Не выключана паходжанне з імя Мар’яна.

Мар’я́нка2 ’трытон’ (ТС). Не зусім яснае слова. Магчыма, уграфінізм. Параўн. рус. вяц. мурья́ ’задняя ніжняя частка тулава, ягадзіцы’; лексема магла б быць утворана, як польск. kijanka ’пранік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́мія ’бальзамаваны труп’, ’худы, не здатны да моцных пачуццяў чалавек’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. мову, у якой з ням. Mumie < італ. mummia або і праз польск. мову (mumia), у якую слова прыйшло са ст.-франц. mumie (> франц. momie). Першакрыніцай лічыцца перс. mūmijā < mom, mūm ’воск’ (Варш. сл., 2, 1068) або араб. mômija. (Фасмер, 3, 9).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надува́нчык ’адуванчык, дзьмухавец’ (ТС), надуваньчык ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Змененая пад уплывам надуць ’надзьмуць’ руская назва одуванчик ’тс’, відаць, у выніку цяжкасцей пры ўспрыняцці пачатку слова (ідэнтыфікацыі а‑ = аб‑) і змены матывацыі («як надуты»); параўн. таксама рус. маск. надуванчик ’тс’, што сведчыць аб дээтымалагізацыі тэрміна і спробах «мадэрнізацыі» яго формы ў межах самой рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)