Лазгата́ць ’балбатаць, лапатаць’ (паўн.-усх., КЭС) звязваецца з літ. lazgeti, lazgii ’развівацца, трапацца на ветры’ (Буга, Rinkt., 1, 458). Параўн. рус. пск., смал. лазготать ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапа́ціць, лыпа́ціць ’вастрыць касу’ (Касп.; в.-дзв., Шатал., Юрч. Фраз. 2, Мат. Маг.), рус. арханг. лопатить ’тс’. Утворана ад лапа́тка, лапа́тачка ’мянташка’ (ДАБМ, к. 264).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бургу́н ’курган, узгорак; купіна, грудок’ (Юрч. Сін.). Магчыма, метатэза з *бугру́н (утварэнне ад буго́р; да суфіксацыі параўн. рус. дыял. бугру́нь ’горка, узгорак’, калуж.). Параўн. бурган.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бяспе́ка, бяспе́чны. Укр. безпе́ка, безпе́чний, рус. беспе́чный, польск. bezpieczny, чэш. bezpečný і г. д. Да *bez‑ ’без’ і *pek‑ ’клапаціцца’. Гл. Шанскі, 1, Б, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біруза́. Рус. бирюза́, укр. бірюза́. Лічыцца запазычаннем з тур. мовы (тур. piruzä, fīrūza < перс. pīrōze; Локач, 49; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 38; Фасмер, 1, 167–168).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва-ба́нк ’на ўвесь банк’ (КТС). Праз рус. ва‑банк з франц. va banque ’ідзе на ўвесь банк’ (Шанскі, 1, В, 3; Рудніцкі, 1, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадаме́ры, вадаме́рнікі ’мошкі ў выглядзе павукоў з доўгімі нагамі’ (КЭС; Інстр. II), вадаме́рка ’тс’ (КТС). Рус. водомерка ’Hydrometra, даўганожка, вадзяны павук’. Да вада і мераць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вазо́нніца ’гаршчок з кветкамі’ (КЭС); ’вазаніца’ (Сцяц., Нар., 115); вазаніцы ’тс’. (Інстр. I, 55). Параўн. рус. прастамоўнае вазница ’бляшанка для кветак’. Да вазон1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Васьміно́г (БРС). З рус. осьмино́г ’тс’, якое з’яўляецца калькай з еўрапейскіх назваў гэтай жывёлы (параўн. лац. octopus, франц. octopodes, ням. Achtfüßer, Achtarmer і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветрана (безасаб.) ’ветранае надвор’е’ (КТС, БРС, Шат.), укр. ві́тряно, рус. ве́трено, польск. wietrzno, чэш. větrno, славен. vėtréno (je), балг. ветрено ’тс’. Да вецер, ветраны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)