фальц, ‑а, м.
Спец.
1. Шво на месцы змацавання тонкіх металічных лістоў.
2. Прамавугольная канаўка ўздоўж краю дошкі, бруска; паз.
3. Месца згібу аддрукаваных аркушаў кнігі, часопіса і пад. пры фальцаванні.
4. Палоска тканіны, якой абклейваецца форзац для далучэння да ўнутраных краёў аркушаў кнігі пры пераплятанні.
[Ням. Falz.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ху́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Кусок тканіны ці вязанага палатна, часцей квадратнай формы, які завязваецца на галаву, шыю ці накідваецца на плечы. Як толькі сцямнела, Аня пакінула хустку і ціха выйшла з хаты. Мележ. Старая на хвіліну змоўкла, перавязала хустку на галаве. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ра́нчык, рэдчык ’бінт, павязка’ (Мат. Гом.). Імаверна, вытворнае ад рана 1 (гл.), як ’тое, што прыкладаецца да раны’. Варыянт рэдчык (гл. рэдчык 1), звязаны, відавочна, з рэдкай структурай тканіны, што выкарыстоўваецца для перавязкі. Народная назва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сая́н ’шарсцяная даматканая спадніца’ (Касп.), ’шарсцяная спадніца з каснікамі, андарак’ (Бяльк., Малч., Сл. ПЗБ), ’шарсцяная спадніца з купленай тканіны’ (Малч.), ’верхняя світка з чырвонага сукна, лепшая адзежа’ (Мядзв.), ’зімовая шарсцяная спадніца’ (Тарн.), ’спадніца, сарафан’ (Пал., ДАБМ, камент., 933; віц., магіл., Шн. 1), ’спадніца з ільняной тканіны’ (Нік., Оч.), ’тонкае сукно’ (Гарэц.), ’паўсукно’ (Сл. ПЗБ), ’палатно з воўны’ (Інстр. 1), сая́н, сая́к ’суконная спадніца’ (Мат. Гом.). Рус. цвяр., смал. сая́н ’сарафан з даматканай фарбаванай тканіны, расхінны сарафан’, курск. ’высокая спадніца з падцяжкамі’. Запазычана праз польск. sajan ’плашч’ (ст.-польск. sajan ’кароткі салдацкі кафтан’) з італ. saione, ’грубая шарсцяная фуфайка’ < saio ’простая фуфайка, салдацкая куртка’ < лац. sagum ’салдацкі плашч’, кельцкага паходжання (Мацэнаўэр, 302, Брукнер, 479; Фасмер, 3, 567). Ст.-бел. саянъ, соянъ (XVI ст.) са ст.-польск., гл. Булыка, Лекс. запазыч., 109. Літ. sajõnas, sejõnas, sijõnas ’спадніца, летняя жаночая вопратка’ паходзяць з усходнеславянскіх моў, гл. Скарджус, Slav., 195.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марха́ткі ’завязь (напр., у агурках)’ (паст., Сл. ПЗБ). У выніку перастаноўкі зычных хр > рх з махротка < махры́ (гл.). Параўн. таксама рус. морх, морхи ’бахрама, акраўкі тканіны, зношанае адзенне, лахманы’ і бел. мархотка ’махры’ (Яруш., Нас., Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́варат 1 ’адваротны бок тканіны’ (Нас., Яруш., Байк. і Некр., БРС), укр. ви́ворот, рус. вы́ворот. Да вывара́чваць, вы́вернуць ’перавярнуць, павярнуць іншым бокам’.
Вы́варат 2 ’вывернутае дрэва’ (БРС, Янк. I, Інстр. III), вываратак ’тс’ (Мат. Гом.). Гл. вывараць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
га́льштук, ‑а, м.
Прадмет убору ў форме палоскі тканіны, якая завязваецца пад каўняром сарочкі, блузы вузлом або бантам. Па падсіненую сарочку з накрухмаленымі грудзьмі.. звісалі шырокія хвасты чорнага гальштука. Мурашка.
•••
Піянерскі гальштук — чырвоная касынка піянераў, якая завязваецца вакол шыі доўгімі канцамі наперад.
Залежыць (заліць) за гальштук гл. залежыць.
[Ад ням. Halstuch — шыйная хусцінка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гадаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Зберагчы шляхам эканомнай траты, разліку. Выгадаць кавалак тканіны пры раскроі. Выгадаць лішні рубель. // Атрымаць якую‑н. выгаду, перавагу ў чым‑н. Купляць білеты было позна. Поезд адыходзіў на Урэчча. Нам туды і трэба. Што ж, заплацім крыху штрафу, але выгадаем цэлыя суткі. Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́фтачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк. да кофта; кофта з лёгкай тканіны. Ядвіся таксама была адзета з густам. На ёй была чырвоная атласная кофтачка, якая вельмі ішла да яе смуглага твару. Колас. [Волька] стаяла ля свайго дома ў сіняй спадніцы і белай вышыванай кофтачцы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касні́к, ‑а, м.
1. Вузкая палоска тканіны, істужка, якая ўплятаецца ў касу 1. Маня мела чорныя вачаняты, доўгі носік, дзве каштанавыя коскі. У коскі былі ўплецены каснікі. Карпюк.
2. перан. Тое, што мае форму вузкай палоскі, істужкі, нагадвае істужку. Хвалі ўздымаюцца за кармой і расходзяцца доўгімі каснікамі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)