пафарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.
1. Пакрыць або насыціць фарбай ці іншым фарбавальным рэчывам. [Зыбін:] — Пабялілі наш дом, сам бачыў. Падлогу пафарбуюць, — тыдзень, другі і, калі ласка: уваходзь, гаспадыня!.. Мележ. [Гэлька] адрэзала метровай даўжыні кавалак палатна, пафарбавала пад колер летняга ранішняга неба. Сташэўскі.
2. Надаць чаму‑н. які‑н. колер. Пафарбавала восень пазалотай Над возерам заспаныя лясы. Астрэйка. Сорам пафарбаваў у чырвонае Любіны шчокі. Мурашка. За вокнамі ўжо чырвоным заравам пафарбавала сонца небакрай. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяля́к, беляка, м.
1. Заяц, які мяняе зімой колер поўсці на белы. На лёд выскачыў бяляк, прабег з паўсотні крокаў і прысеў, насцярожана стрыгучы доўгімі вушамі. Кірэйчык.
2. Разм. пагард. Белагвардзеец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сініць.
2. у знач. прым. Які стаў сінім, афарбаваўся ў сіні колер. Сіненае палатно.
3. у знач. прым. Які падсініўся; падсінены. Сіненая бялізна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ліля́к ’барсук, Meies meles’ (Дразд.). Названы імем птушкі казадоя паводле падабенства буравата-шэрым колерам. Да ляляк (гл.). Параўн. таксама чэш. lilek ’красаўка, Atropa belladonna’, кветкі якой маюць шэра-жоўты колер.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
палымне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Ярка гарэць, палаць; знішчацца ў агні.
Хаты палымнелі ў агні.
2. Набываць колер полымя; вылучацца колерам полымя, яркай чырвонай афарбоўкай.
На ўсходзе палымнела зара.
Палымнее чырвоная рабіна (перан.).
3. Пакрывацца румянцам.
Палымнее твар.
4. перан. Быць ахопленым якім-н. моцным пачуццём.
П. сэрцам.
Палымнее агонь помсты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сіне́льнік ‘хто фарбуе або робіць набойкі’ (Нас., Гарэц., Касп., Бяльк.), сіне́льня ‘месца, дзе фарбуюць тканіны, фарбоўня’ (Нас., Бяльк., Байк. і Некр.). Да сіні (гл.), відаць, як найбольш распаўсюджаны колер пры фарбоўцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
залаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; незак., што.
1. Пакрываць золатам, пазалотай. Залаціць кубак.
2. перан. Асвятляючы, надаваць чаму‑н. залацісты колер. Сонца ўжо амаль схавалася за лес і толькі залаціла верхавіны дрэў. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаўце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Вылучацца сваім жоўтым колерам, віднецца (пра што‑н. жоўтае). На дрэвах у садзе золата жаўцелі адны толькі антонаўкі. Сабаленка. Убаку, дзе дарога падступала к зарасніку, нібы падфарбаваны, жаўцеў яшчэ новы масток. Мележ.
2. Станавіцца жоўтым, набываць жоўты колер. Жаўцець ад часу. // Паспяваць (пра плады, злакі). Лён на ўчастку пачаў жаўцець. // Вянуць, адміраць (пра лісце раслін). Стала восень, толькі пачыналі жаўцець і ападаць лісты. Скрыган. // Набываць нездаровы колер твару, цела. Жаўцець ад хваробы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́цвілы, ‑ая, ‑ае.
Які страціў першапачатковы колер; вылінялы. З варот і калітак выглядалі жанчыны, праводзячы спачувальнымі позіркамі і заўвагамі мой руды, выцвілы пінжак. Васілевіч. Шэрыя выцвілыя вочы сярдзіта паблісквалі з-пад акуляраў. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зжаўце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць жоўтым, набыць жаўтаватае адценне. Праз патрэсканы асфальт выбівалася трава. Яна ўжо высахла і зжаўцела. Гаўрылкін. // Пахудзець, набыць нездаровы колер твару, цела. [Аміля] зжаўцела, ззелянела і пачала сохнуць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)