вяско́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вёскі, уласцівы вёсцы. Вясковая хата. Вясковае жыццё.
2. Які жыве, працуе, дзейнічае ў вёсцы, у сельскай мясцовасці. Вясковы хлопец. Вясковы настаўнік. Вясковы карэспандэнт. □ Сярод вясковага люду аўтарытэт Самабыля, як краўца і слаўнага чалавека, стаіць надзвычайна высока. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галяна́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З тонкімі доўгімі галёнкамі. Так яны стаялі моўчкі адзін супроць аднаго — малады, худы, галянасты хлопец і пажылы дзядзька з касматым тварам. Дуброўскі.
2. у знач. наз. галяна́стыя, ‑ых. Назва атрада даўганогіх птушак, да якога адносяцца журавель, бусел, чапля і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малавыра́зны, ‑ая, ‑ае.
Які недастаткова яскрава адлюстроўвае ўнутраны стан, якасць чалавека (пра вочы, выраз твару і пад.). Саханюк быў хлопец сухарлявы, досыць высокага росту, меў даволі прыгожы твар, але малавыразныя, жаўтавата-карыя вочы яго крыху псавалі. Колас. // Які недастаткова ярка перадае што‑н. Малавыразная мова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кры́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., каго.
Рабіць крыўду каму‑н. Дрэнны ён хлопец: навошта было так крыўдзіць матку, казаць ёй такія дзёрзкія словы? Колас. І калі здзекуецца нада мною хтосьці — Над Бацькаўшчынай здзекуецца ён маёй, Калі ж над ёй — мяне тым крыўдзіць найцяжэй. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кука́н, ‑а, м.
Вяровачка, на якую нанізваюць злоўленую рыбу, каб апусціць яе ў ваду да канца лоўлі. Тады хлопец згінаецца, выцягвае з вады кукан, на які нанізаны акуні, а зверху вялізны толькі што злоўлены шчупак кілаграмаў на шэсць і працягвае ўсю гэту здабычу Лявону. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залі́шні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Які перавышае патрэбу, неабходнасць; празмерны. Залішнія клопаты. □ Нават на цыпачкі стаў хлопец, каб не нарабіць залішняга грукату сваімі ботамі. Лынькоў. Зіна, як дзяўчынка, заставалася дома за гаспадыню. Гэта яе прывучыла да работы. Але гэта і надало яе паводзінам залішнюю самастойнасць. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спра́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Засцежка, якая змацоўвае канцы чаго‑н. (напрыклад, у вопратцы) і служыць таксама ўпрыгожаннем. Хлопец, здавалася, быў пераціснуты шырокім чорным рэменем з бліскучай спражкай. Гурскі. У зашмальцаваным скураным капшуку з меднай спражкай было шэсць патронаў. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяржа́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Званне малодшага каманднага саставу ў арміі і міліцыі. У дзяжурнай сядзеў незнаёмы хлопец з пагонамі старшага сяржанта і нешта запісваў у невялічкі блакнот. Паслядовіч. // Асоба, якая носіць такое званне. Байцы, сяржанты і афіцэры заставы баявога забеспячэння прыйшлі на выручку. Брыль.
[Фр. sergent.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уда́лы
1. уда́чный;
у. перакла́д — уда́чный перево́д;
2. ло́вкий;
~лыя ру́кі — ло́вкие ру́ки;
3. удало́й, уда́лый; лихо́й;
у. каза́к — удало́й (уда́лый, лихо́й) каза́к;
4. хоро́ший, прекра́сный;
у. хло́пец — хоро́ший (прекра́сный) па́рень
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пасылка ’прыспаная ці высылаемая запакаваная рэч’ (ТСБМ), як і ўкр. поси́лка ’тс’ з рус. посы́лка ’тс’. Неалагізмамі з’яўляюцца серб.-харв. по̀шиљка і славен. pošíljka ’тс’. Больш старое пасы́лка ’пасыланне’, польск. posyłka ў выразе chłopiec na posyłki ’хлопец на пабягушках’, чэш. posílka ’пасыланне каго-н. для выканання дробных даручэнняў’, у бел. мове адбылася намінацыя выразу з прыметніка і назоўніка ў пасы́льнік ’рассыльны’ (Нас.). Усе да па‑сылаць < прасл. po‑sьlati ’пасылаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)