налі́цца, -лью́ся і -лію́ся, -лье́шся і -ліе́шся, -лье́цца і -ліе́цца; налі́ўся, -ліла́ся, -ло́ся; налі́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нацячы, пранікнуць куды-н.
Налілася вада ў бочку.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Напоўніцца чым-н. вадкім.
Вядро налілося роўна з берагамі.
3. перан. Змяніць колер, афарбоўку.
Шчокі наліліся румянцам.
4. Стаць сакавітым, спелым.
Яблыкі наліліся сокам.
5. перан. Напоўніцца якой-н. якасцю (сілай, здароўем, злосцю і пад.).
Мускулы наліліся.
◊
Наліцца кроўю (разм.) — пачырванець ад прыліву крыві.
|| незак. наліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Плыга́ць ’скакаць’ (Ян.; ТС; нараўл., Мат. Гом.) ’тс’, ’крочыць’ (брагін., Шатал.), жыгнуць ’скокнуць’ (жытк., Мат. Гом.; гом., Мар. Том.), плыгнупт ’тс’, плэгатэ (пін., Нар. лекс.; Сл. Брэс.), сюды ж фразеалагізм плыгам ляцець ’хутка ісці’. Арэальнае ўтварэнне, параўн. укр. плигати ’скакаць’; плыголі ’наўскамыта, скокам’, плигонути ’скочыць з сілай’, якое альбо з’яўляецца кантамінаваным утварэннем з плыць і пры гаць, абазначаючы ’хуткі рух уніз і наперад адначасова’, альбо ўзыходзіць да прыгоіць з менай р > л (іранскі субстрат?), параўн. першасны імітатыў плыг — паралельны да прыг (Смаль-Стоцкі, Приміт., 168; Копечны, Зб. Младэнаву, 375).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Варса́ць, ворса́ть ’калоць з разбегу ў бок’ (Мядзв.), ва́рсаць ’кідаць’ (КЭС), варса́ць або́ры ’працягваць аборы праз вуха лапця’ (Маш.). Сюды ж і варсану́ць ’піхнуць, штурхнуць’. Параўн. рус. дыял. варсану́ть ’з сілай ударыць чым-небудзь вострым; штурхануць’. Слова цёмнага паходжання. Часам паралельна ўжываюцца барса́ць ’працягваць абору ў лапці’ і варса́ць (Шат.). Барса́ць таксама значыць і ’кідаць’, але і яно няяснага паходжання (гл.). Паралелізм барса́ць|варса́ць можа тлумачыцца тым, што зыходным з’яўляецца варса́ць. Так, Януў (Зб. Развадоўскаму, 2, 277) зыходзіў пры тлумачэнні барса́ць (укр. бо́рса́ти) з *ob‑vors‑ati (пры гэтым корань *vors‑ не тлумачыўся). Параўн. абарсаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каці́ць, каціцца ’каціць, рухаць, перамяшчаць які-н. круглы прадмет, вымушаючы яго вярцецца’; ’перамяшчаць сілай цячэння, павеву ветру і пад.’; ’губіць, нішчыць’; ’каціцца’ (ТСБМ). Параўн. рус. кати́ть, укр. коти́ти, коти́тися, ст.-чэш. kotiti ’каціць’, польск. дыял. kocić ’каціць, валяць і г. д.’. Для гэтых лексем выстаўляецца праформа *koitii (sę), якая лічыцца этымалагічна цяжкім словам. Агляд версій у Трубачова, Эт. сл., 11, 205–207. Магчыма, што слав. *kotiti працягвае і.-е. дзеяслоўную аснову *kat‑ ’кідаць’, з блізкім значэннем, вельмі ёмкую і перспектыўную (параўн., напр., ням. werfen ’кідаць’, але Junge werfen ’раджаць дзіцянят’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
леў 1, льва (ільва), м.
1. Буйны драпежнік сямейства кашэчых з кароткай жаўтаватай поўсцю і пышнай грывай у самцоў. Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва. Маўр.
2. перан. Той (тое), хто (што) вызначаецца магутнай сілай, смеласцю, адвагай і пад. Не коні, а львы.
•••
Марскі леў — марская жывёліна сямейства вушатых цюленяў.
леў 2, лёва, м.
Грашовая адзінка Народнай Рэспублікі Балгарыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лютава́ць, ‑тую, ‑туеш; ‑туе; незак.
1. Праяўляць лютасць, жорсткасць у дзеяннях, учынках. Дзед хварэў, бабка баялася нават выходзіць з дому: так лютавалі ў вёсцы гітлераўцы. Васілевіч.
2. Праяўляцца з вельмі вялікай сілай (пра мароз, завіруху і пад.). Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі маразы, вылі снежныя завірухі. Шамякін. Лютаваў вецер у начной цемры і сек па тварах дробным халодным дажджом. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.
Разм.
1. Стаміцца ад доўгай хады. Захадзіцца за дзень.
2. Замітусіўшыся, пачаць старанна, рупліва што‑н. рабіць. Маці заходзілася: трэба пачаставаць дарагога госця! Мележ. Нупрэй захадзіўся, кінуўся раскладаць агонь. Колас.
3. Разм. З сілай пачацца; усхадзіцца. Вецер захадзіўся. Мяцеліца захадзілася. // перан. Разгневацца, разлютавацца, раз’юшыцца. — А што я табе такое, скажам, зрабіў, што так ты захадзіўся? Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самацёк, ‑у, м.
1. Рух вадкасці або сыпкіх рэчываў сілай свайго цяжару.
2. перан. Ход якой‑н. справы, працы без плана, без кіраўніцтва; стыхійнае ажыццяўленне чаго‑н. Гэту работу неабходна праводзіць з вялікай актыўнасцю, мэтанакіраванасцю, не дапускаючы ніякага самацёку. Машэраў. Неабходна было ініцыятыву работнікаў завода накіраваць у патрэбнае рэчышча, знішчыць самацёк, унесці ў працоўны працэс пэўную сістэму і планавасць. Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што і без дап.
Разм. Рабіць што‑н. з асобай сілай, энергіяй, імпэтам і пад. Захапіўшы ў першай пары Янка Маньку, Юрка Раю, Даюць дыхту, даюць жару, «Сербіянку», «Польку» шпараць. Купала. Слова за слова і ўжо цэлую прамову шпарыць жандар. Лынькоў. Матацыклісты шпараць па шашы. Паветра рэжуць, як электрапілы, У рокаце — надрыўны крык душы. Грачанікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уда́р, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Моцны рэзкі штуршок, сутыкненне з кім-, чым-н. з сілай.
Гэты гадзіннік не баіцца ўдараў.
Нанесці ў.
У. электрычнага току.
2. Гук (звон, трэск, грукат) ад такога штуршка, а таксама наогул адрывісты гук, стук.
У. гадзінніка.
У. грому.
3. перан. Імклівы напад, атака.
Флангавы ў.
Штыкавы ў.
4. перан. Непрыемнасць, нечаканае гора, бяда.
Перажыць нечаканы ў.
У. лёсу.
5. Кровазліццё ў мозг; апаплексія.
Апаплексічны ў.
6. чаго. Пра біццё сэрца, пульсу.
◊
Пад удар (ставіць) каго-што (разм., неадабр.) — у небяспечнае становішча.
Пад ударам (быць, знаходзіцца) — у небяспечным становішчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)