Скалдырэ́чыць ‘хлусіць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, звязана з рус. дыял. скалды́рничать, сколды́рничать ‘скнарыцца, скупіцца’, ‘папрашайнічаць; кленчыць’, скалды́рник ‘скупы, прагны; скнара’, ‘ліхвяр’ (у Гогаля). Паводле Фасмера (3, 631), апошнія не маюць надзейнай этымалогіі. У аснове экспр. калды́р ‘хам, жлоб’ (Наша Ніва, 2004, 12 лістап.). Канец слова ‑рэчыць нагадвае дзеяслоў ракці́сказаць’, гл. рэ́кнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакпі́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

1. Сказаць з’едлівы жарт. Які майстар, такі і тавар, — паблажліва пакпіў Мікола. Новікаў. // з каго-чаго, (рэдка) над кім-чым і без дап. З’едліва пасмяяцца з каго‑, чаго‑н., паздзекавацца. З халасцяка можна пакпіць, можна паблажліва паляпаць яго па плячы; з жанчынай, калі ёй трыццаць год, пра замужжа не гаварыць. М. Стральцоў. [Савось] любіў падкрэсліваць сваю перавагу над іншымі, пакпіць, сказаць з’едліва, пакрыўдзіць. Гамолка.

2. Кпіць некаторы час. Хлопцы трохі пакпілі ды супакоіліся, а Іван усё моўчкі курыў. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарамя́жлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сарамяжлівага; нясмеласць. Ні то сарамяжлівасць яшчэ чыстага сэрца, ні то нейкая асцярога стрымлівала сказаць.. [Ядвісі], што было на душы. Колас. Да публічных выступленняў.. [Купала] не меў асаблівай ахвоты. Відаць, праз прыроджаную сарамяжлівасць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блакно́т, ‑а, М ‑ноце, м.

Сшытак або запісная кніжка з адрыўнымі лістамі для нататак. [Прафесар] нешта запісваў у свой блакнот, відаць, збіраўся сказаць сваё важкае слова. Шахавец. Сядзіць .. [Тася], расказвае, а карэспандэнт усё ў блакнот запісвае. Бялевіч.

[Фр. bloc-notes.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылга́ць, ‑лгу, ‑лжэш, ‑лжэ; ‑лжом, ‑лжаце; зак.

Сказаць няпраўду; прыманіць. Размове б і канец, але раптоўна збоку Нячысцік тут прынёс Сароку. А тая ж збрэша уваччу, У сто разоў прылжэ к таму, што чула. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупало́бы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Някемлівы, неразумны, няздольны; тупагаловы. Ды і што ім сказаць, Тупалобым і дзікім, Зразумець хіба могуць яны, Што таго ты жадаў, Каб у шчасці вялікім Людзі працы жылі На прасторы зямным. Тарас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тхом у выразе: адным тхом (сказаць, зрабіць што‑небудзь) ‘на адным дыханні’ (Канкард. XIX ст.), ст.-бел. тохъ ‘уздых’ (ПГС). Дэвербатыў ад тухнуць (гл), ст.-бел. тхнути, тхнуть ‘дыхнуць’, што ўзыходзяць да прасл. *dъxnǫti ‘выдаваць дух, дыханне, пах’, параўн. польск. tchem — форма Тв. скл. ад dech ‘дыханне, дух’ (Борысь, 629). Гл. таксама тохнуць, дохнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

супакае́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. супакойваць — супакоіць.

2. Стан паводле знач. дзеясл. супакойвацца — супакоіцца. Мне хацелася пабегчы за .. [Тамарай], сказаць ёй нешта такое, што б прынесла ёй супакаенне. Сабаленка. [Марына] шукала супакаення ў працы. Шарахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

озлобле́ние ср.

1. (действие) узлава́нне, -ння ср., раззлава́нне, -ння ср.;

2. (состояние) зло́сць, род. зло́сці ж.; азлабле́нне, -ння ср.;

сказа́ть с озлобле́нием сказа́ць са зло́сцю;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уско́сны, ‑ая, ‑ае.

Які не выказваецца, не выяўляецца непасрэдна; пабочны. Ёсць у мяне пад рукамі толькі скупыя ўскосныя звесткі, знойдзеныя даследчыкамі ў розных архівах. Мехаў. Цяпер я добра ведала, што не толькі не маю права нешта сказаць Віктару.., бо сказаць, гэта значыць зрабіць ускосны папрок яму. Савіцкі. Важным сродкам выяўлення ўнутранага свету чалавека з’яўляецца ў К. Чорнага ўскосная партрэтная характарыстыка. «Полымя». [Чаур]: — Твае любімыя дэтэктывы сцвярджалі: калі няма прамых доказаў, шукай ускосныя. Шыцік.

•••

Ускосная мова гл. мова.

Ускосныя падаткі гл. падатак.

Ускосныя склоны гл. склон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)