падхва́т, ‑у, М ‑хваце, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падхватваць — падхваціць.
•••
На падхваце — а) заўсёды патрэбны; заўсёды можа быць выкарыстаны. [Лявон] заўсёды, калі што трэба, звяртаецца да Зосі. Яна ў яго на падхваце. Сабаленка; б) у зручным для карыстання месцы; пад рукамі. І падняў [дзед] над галавою калун, які ляжаў тут жа, на дрывотні, на падхваце. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачапа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што.
1. Дакрануцца некалькі разоў; пакратаць. [Галя] не кранулася іх рукою. Ведала звычай некаторых птушак: калі пачапаеш яйкі рукамі, птушкі цураюцца іх. Сабаленка. [Дзед] адкашляўся, разгладзіў, убачыўшы нас, вусы, пачапаў кароценька пастрыжаны клінок бародкі. Янкоўскі.
2. Крануўшы, парушыць. Пасля.. [жонка] расказвае, што цяпер пачалі паказвацца ваўкі. Мабыць, гэта пачапалі іхнія гнёзды. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плі́шчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Разм. Несці што‑н. з вялікім высілкам. Едзе Вася з перамогай На сярэбраным зубры Цераз цёмныя бары, Цераз поле, луг і гай, А за ім — вясёлы Зай, Пад губой стаіўшы смех, Ледзьве плішчыць поўны мех. Вітка. [Барыс] сам знайшоў нейкую дошку і, абхапіўшы рукамі, нібы мурашка, плішчыў яе на двор. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жар (род. жа́ру) м., разг. (горячие угли) жар;
◊ бе́гчы, як жа́ру ўхапі́ўшы — бежа́ть сломя́ го́лову;
даць (зада́ць) жа́ру — дать (зада́ть) жа́ру;
падда́ць жа́ру — подда́ть жа́ру;
чужы́мі рука́мі ж. заграба́ць — погов. чужи́ми рука́ми жар загреба́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хапа́цца несов., прям., перен. хвата́ться;
х. рука́мі за сцяну́ — хвата́ться рука́ми за сте́ну;
х. за рабо́ту — хвата́ться за рабо́ту;
х. за ду́мку — хвата́ться за мысль;
◊ х. за бакі́ (бо́кі, жыво́т) — хвата́ться за животы́ (живо́тики)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разве́сці сов.
1. в разн. знач. развести́;
р. студэ́нтаў па кватэ́рах — развести́ студе́нтов по кварти́рам;
р. вартавы́х — развести́ часовы́х;
р. мост — развести́ мост;
р. му́жа з жо́нкай — развести́ му́жа с жено́й;
р. аго́нь — развести́ ого́нь;
р. пілу́ — развести́ пилу́;
2. (размножить растения, животных и т.п.) развести́; расплоди́ть;
3. (жидкость) развести́, разба́вить;
4. (дерущихся) развести́, разня́ть;
◊ р. рука́мі — развести́ рука́ми;
разве́сці цягані́ну — развести́ каните́ль;
чужу́ю бяду́ рука́мі развяду́ — посл. чужу́ю беду́ рука́ми разведу́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абхва́т, ‑у, М ‑хваце, м.
Даўжыня па акружнасці, роўная адлегласці ад кончыкаў пальцаў адной рукі да кончыкаў пальцаў другой, калі абхапіць распасцёртымі рукамі што‑н. Непадалёку ад хаты, пры самым плоце, расла ў два абхваты ліпа. Сабаленка. // Таўшчыня чаго‑н., якая вымяраецца па акружнасці. Вышыня баабаба дасягае 25 м, а ствол да 45 м у абхваце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляда́шчы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Кволы, хілы; нядужы, слабы. За возам, навязаная на повад, брыла лядашчая карова .. падобная на шкілет. Лупсякоў. // Дрэнны, нягодны. [Банадысь:] «Ці няма ў вашым сяле краўца якога, хоць лядашчага?». Крапіва.
2. Стары, струхлелы; збуцвелы. Некалі на выгане пад вярбой стаяла .. лядашчая хатка. Грамовіч. Лядашчая вопратка слаба грэла.. і Людміла Лаўраўна, уздыхаючы, няспынна тупала, пляскала рукамі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мя́каць, ‑і, ж.
1. Мяккая частка цела жывёлы або чалавека.
2. Мяса без касцей. Аддзяліць мякаць ад касцей.
3. Мяккая частка пладоў, ягад, клубняў. Мякаць яблыка.
4. Разм. Што‑н. мяккае, рыхлае. Схапіў Юткевіч хлеб абедзвюма рукамі, упіўся ў пахучую мякаць зубамі і, не разжоўваючы, кавалак за кавалкам прагна глытаў хлеб, раскідаючы крошкі па стале. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памле́ць, ‑млее; ‑млеем, ‑млееце, ‑млеюць; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Аслабець, здранцвець, анямець (пра часткі цела). Дошкі.. [Люба] трымала рукамі, рукі памлелі, яна падпёрла дошкі галавой і плячыма. Чорны. Віця і Грыша ледзьве выбраліся з каляскі — памлелі ногі. Місько.
2. Страціць прытомнасць ад якога‑н. моцнага перажывання, пачуцця і пад. — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)